Партыя БНФ » Аргкамітэт па адзначэньні стагоддзя БНР: 25 сакавіка – Сьвята Незалежнасьці
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Аргкамітэт па адзначэньні стагоддзя БНР: 25 сакавіка – Сьвята Незалежнасьці

Дададзена 23.01.2018 3:22:01 | 1,253 праглядаў

22 студзеня ў сядзібе БНФ адбылося чарговае пашыранае пасяджэньне грамадзкага аргкамітэту па адзначэньні стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

На нарадзе абмеркавалі пытаньні плану і арганізацыі масавай акцыі ў Менску з нагоды юбілею – паведамляе тэлеканал Белсат.

Пасяджэньне трывала больш за 2 гадзіны, на ім прысутнічала больш за 40 чалавек ад абсалютнай большасьці дэмакратычных арганізацыяў. У абмеркаваньні прынялі ўдзел старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч, Анатоль Лябедзька, Павел Севярынец, Віталь Рымашэўскі, Яўген Афнагель, Аляксей Янукевіч, Юрась Губарэвіч, Вацлаў Арэшка, Вячаслаў Сіўчык, Аляксей Марачкін, Віталь Рымашэўскі, Лявон Баршчэўскі, Максім Вінярскі ды іншыя. Падчас эмацыйнага абмеркавання чальцы аргкамітэту зацвярдзілі склады некалькіх працоўных групаў – міжнароднай, культурніцкай, падрыхтоўкі шэсця і г. д.

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч агучыў тэкст заяўкі ў Менгарвыканкам, які ўтрымлівае плян масавай акцыі на 25 сакавіка. Мікола Статкевіч узьняў пытаньне аб новай назве святочнага шэсьця, сярод варыянтаў гучалі словы «марш» ды «шлях». У выніку, большасьць прагаласавала за назву «Сьвята Незалежнасьці».

Аргкамітэт зацьвердзіў стварэньне Працоўнай групы па падрыхтоўцы масавай сьвяточнай акцыі, якая павінна прайсці 25 сакавіка ў цэнтры Мінска і яе сустаршыняў — Яўгена Афнагеля, Рыгора Кастусёва і Паўла Севярынца, а таксама адказных за накірункі працы.

Таксама аргкамітэт зацвердзіў тэкст заяўкі ў Менгарвыканкам і пастанову аб тым, што яе падпісваюць усе арганізацыі, партыі, грамадскія рухі, якія прынялі пастанову аб супольным святкаванні 100-годдзя БНР у цэнтры Менска.

Заяўка ў Менгарвыканкам аб правядзеньні дэманстрацыі і сьвяточнага мітынгу-канцэрту будзе пададзеная 25 студзеня ў 11.00. З улікам выключнай важнасьці юбілею БНР для сучаснай беларускай дзяржаўнасьці Аргкамітэт прапануе старшыні Менгарвыканкаму Андрэю Шорацу і яго намесьнікам асабіста прыняць заяўку.

Аргкамітэт таксама прыняў пастанову звярнуцца ў шэраг міністэрстваў і ўстаноў, а таксама ў дзяржаўныя СМІ з прапановай далучыцца да святкавання 100-годдзя БНР, і ў першую чаргу – да падрыхтоўкі і правядзення вулічнага шэсьця.

Прынята рашэнне аб фінансавым удзеле заяўнікаў масавага мерапрыемства ў падрыхтоўцы акцыі. Унескі ад кожнага суб’екта прадугледжаныя ў памеры 400 рублёў – гэтыя грошы пойдуць на падрыхтоўку вулічнай акцыі. Адказны за сбор сродкаў — выканаўчы старшыня Аргкамітэта Мікола Купава.

Фізічныя асобы — заяўнікі акцыі — выконваюць выключна тэхнічную функцыю, падпарадкоўваюцца Аргкамітэту, і даюць абавязацельства прытрымлівацца рашэньня, якое было прынятае 15 студзеня — аб тым, што сьвяточная акцыя ў Дзень Волі павінна прайсьці ў выглядзе масавага шэсця ў цэнтры горада па вызначанаму маршруту.

Запланаваныя візіты ў дзяржаўныя ўстановы, шэраг міністэрстваў, СМІ. Аргкамітэт будзе прапаноўваць ўладам правесці сьвяточную акцыю, прысьвечаную стагоддзю БНР разам.

Учора таксама прайшла сустрэча арганізацыйнай і інфармацыйнай камісіяў Працоўнай групы. Прынята рашэньне ўсю важную інфармацыю пра падрыхтоўку да правядзення акцыі выкладаць у суполках буйнейшых сацсетак, якія прысьвечаныя сьвяткаваньню стагоддзя БНР

Аператыўную інфармацыю аб падрыхтоўцы сьвяткавання стагоддзя БНР можна атрымаць на старонках аргкамітэту ў сацсетках:

«Аднакласнікі»

vk.com

facebook.com

t.me

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.