Партыя БНФ » Адлічэньне з БДУ лідэркі Моладзі БНФ набывае міжнародны розгалас
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Адлічэньне з БДУ лідэркі Моладзі БНФ набывае міжнародны розгалас

Дададзена 23.01.2018 3:50:34 | 773 праглядаў

Справа пра пагрозу адлічэньня з Белдзяржунівэрсітэту кіраўнічкі Моладзі БНФ Ганны Смілевіч (Пахолка) набывае міжнародны розгалас: пра гэты абуральны выпадак рэпрэсіяў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў праінфармаваў адмысловага прадстаўніка Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Усходняй Еўропе Кента Харстэда, які знаходзіцца цяпер з афіцыйным візыам у Менску.

Па словах старшыні Партыі БНФ, яго сустрэча  з эўрапэйскім эмісарам прайшла плённа і паспяхова:

– Усе прадстаўнікі апазіцыйных партый і грамадскіх арганізацый, хто прысутнічаў на сустрэчы, выказалі сваю занепакоенасьць тым, што адбываецца зараз у час выбарчай кампаніі, казалі пра фальсіфікацыі пры рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, пра фальсіфікацыі пры фармаваньні выбарчых камісій, пра  тое, што нашых прадстаўнікоў не ўключаюць у склад камісій розных узроўняў – тэрытарыяльныя камісіі, акруговыя, мясцовыя ўчастковыя камісіі.

Я асабіста выказаў занепакоенасьць тым, што ўзмацніўся ціск на нашых актывістаў у рэгіёнах і ў Менску. Пры гэтым я асабліва падкрэсліў пагрозу выключэньня з Белдзяржунівэрсітэту лідэркі Моладзі БНФ Ганны Смілевіч (Пахолка), даўшы адназначную ацэнку гэтаму факту як праяве палітычных рэпрэсіў і перасьледу моладзі за іншадумства, што яскрава характэрызуе атмасфэру, у якой беларускія ўлады звыкла праводзяць выбарчыя кампаніі.

Па словах Рыгора Кастусёва, Кент Харстэд уважліва выслухаў усе меркаваньні і запэўніў, што гэтая інфармацыя спатрэбіцца яму на сустрэчах з прадстаўнікамі кіраўніцтва Беларусі, у тым ліку з Аляксандрам Лукашэнкам.

Напярэдадні шведская арганізацыя Östgruppen выступіла з заклікам да кіраўніцтва Белдзяржунівэрсітэту не адлічаць Ганну Смілевіч (Пахолка) з навучальнай установы.

З гэтай нагоды яны напісалі адкрыты ліст, пераклад якога зрабіў сайт “Падаць рэпрэсіям урок

Адкрыты ліст рэктару Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту, спадару Андрэю Каралю

Паважаны спадар Кароль,

27331679_1782486885130104_893186682905504102_nÖstgruppen – шведская ініцыятыўная група за дэмакратыю і правы чалавека – глыбока занепакоена навінамі аб адлічэнні студэнткі Ганны Пахолкі з Інстытута журналістыкі БДУ, нібыта за акадэмічную непаспяховасць.

Ганна Пахолка актыўна ўцягнутая ў публічную дзейнасць у Беларусі, і была нядаўна прызначаная старшынёй палітычнай арганізацыі “Моладзь БНФ”. Імаверныя праблемы з вучобай у яе ўзніклі толькі пасля гэтага прызначэння, а таксама пасля кантактавання прадстаўнікоў КДБ з настаўнікамі Ганны.

Праз гэтыя акалічнасці, мы ўпэўненыя, што ёсць сур’ёзныя прычыны лічыць, што рашэнне аб выключэнні Ганны Пахолкі з БДУ было прынятае праз палітычныя прычына, не праз яе акадэмічныя вынікі. Мы таксама заўважылі, што палітычна матываванае адлічэнне Ганны не ўнікальны выпадак. Яе папярэднік на пасадзе старшыні МБНФ – Юрый Лукашэвіч – быў адлічаны з БДУ ў 2017, па відавочных паліычных матывах. Агулам, як мінімум 14 беларускіх студэнтаў і студэнтак былі адлічаныя за сваю актыўную грамадскую дзейнасць у 2016-2017, некаторыя з іх навучаліся ў БДУ. Такога роду пакаранне студэнтаў за іх удзел у грамадзянскім жыцці з’яўляецца відавочным парушэннем прынцыпаў універсітэцкай аўтаноміі і акадэмічных свабод.

Таму мы заклікаем вас адмяніць рашэнне аб адлічэнні Ганны Пахолкі, і дазволіць ёй працягнуць сваё навучанне ў БДУ.

Паколькі ўсе шведскія партнёрскія праграмы павінны базавацца на каштоўнасцяз правоў чалавека, мы таксама паведамім пра выпадак Ганны Пахолкі шведскім партнёрам БДУ і будзем настойваць на іх пераглядзе ўмоў супрацы з БДУ, калі рашэнне аб выключэнні прыме юрыдычную сілу.

З павагай,

Марцін Угла

Кіраўнік Östgruppen

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.