Партыя БНФ » У Гародні паўстаў мясцовы аргкамітэт па адзначэньні стагоддзя БНР
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Гародні паўстаў мясцовы аргкамітэт па адзначэньні стагоддзя БНР

Дададзена 23.01.2018 4:23:11 | 1,281 праглядаў

Прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх арганізацый Гародні адправілі калектыўны зварот да гарадскіх уладаў з прапановай адзначыць 100–годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі разам.

гародня сталіца бнрПра зварот распавядае Вадзім Саранчукоў – кіраўнік гарадзенскай арганізацыі Партыі БНФ, намесьнік старшыні партыі і кандыдат ў дэпутаты Гарадзенскага гарадзкога савета па Захараўскай выбарчай акрузе №14:

– 14 арганізацый падпісаліся пад зваротам у гарадскі выканаўчы камітэт з прапановамі далучыцца да працы аргкамітэта па святкаваньні стагоддзя БНР  25 сакавіка. Перш за ўсё, мы спрабуем выйсці на сьвяточны фармат гэтай падзеі, каб не было ніякай канфрантацыі і недарэчнасьцяў. Сумесна хочам адзначыць вялікую дату – стагоддзе ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Згодна з заканадаўствам, рашэннем гарсавета, для таго, каб гэтыя мерапрыемствы прайшлі на пэўным узроўні, на высокім узроўні, у працы аргкамітэта і арганізацыі гэтых мерапрыемстваў павінны браць удзел прадстаўнікі гарадской адміністрацыі.

У Гародні сьвяткаванні ўгодкаў БНР адбываліся ў розныя гады па–рознаму. 10 гадоў таму гарадскія ўлады нават дазволі правесьці мерапрыемства ў вялікай зале палаца “Юнацтва”. У мінулым годзе быў дадзены дазвол на правядзеньне сьвяточнай акцыі ў фармаце ўрачыствага мітынгу У гэтым годзе прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці Гародні плануюць правесці таксама цэлы шэраг мерапрыемстваў.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.