Партыя БНФ » Вынікі назірання за вылучэньнем і рэгістрацыяй кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Вынікі назірання за вылучэньнем і рэгістрацыяй кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў

Дададзена 24.01.2018 12:07:50 | 943 праглядаў

Назіранне ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». У назіранні ўдзельнічаюць 29 доўгатэрміновых назіральнікаў у абласных цэнтрах і найбуйнейшых гарадах Беларусі.

 

АГУЛЬНЫЯ ВЫСНОВЫ

    1. Паводле дадзеных ЦВК , зарэгістраваны 17 542 ініцыятыўныя групы, што складае 99,9% ад агульнай колькасці вылучаных. На папярэдніх выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў у 2014 г. працэнт рэгістрацыі складаў 99,7%.
    2. Выбарчыя камісіі не стваралі значных перашкод для рэгістрацыі ініцыятыўных груп, амаль усе ініцыятыўныя групы былі зарэгістраваныя. Варта адзначыць, што былі зарэгістраваныя ўсе ініцыятыўныя групы па вылучэнні сябраў палітычных партый.
    3. 78% назіральнікаў кампаніі не былі дапушчаны непасрэдна да праверак дакументаў, пададзеных у камісіі для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, і не мелі магчымасці ўпэўніцца ў поўным і аб’ектыўным падыходзе камісій да вывучэння дакументаў. Практычна назіральнікі маглі прысутнічаць толькі на пасяджэннях, падчас якіх агучваліся вынікі праверак і выносіліся рашэнні аб рэгістрацыі. Гэта істотна зніжае давер да працы ВК, дазваляе ставіць пад сумнеў не толькі асобныя рашэнні аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатаў, але і тыя рашэнні, якімі кандыдаты былі зарэгістраваны.
    4. Паводле звестак ЦВК, зарэгістраваны 22 278 кандыдатаў, што складае 98,09% ад колькасці вылучаных. Працэнт рэгістрацыі кандыдататаў ад праўладных палітычных партый вышэйшы за адпаведную лічбу апазіцыйных партый.
      d-6.jpg
      Доля зарэгістраваных кандадытаў

      5. Статыстыка адмоў у рэгістрацыі і адкліканых заяў аб вылучэнні дазваляюць убачыць не толькі ўзровень палітычнага накалу, але і ўзровень выкарыстання тэхнічных працэдур рэгістрацыі (праверка подпісаў, дэкларацый і г.д.) у палітычнай барацьбе. Так, колькасць адмоў у рэгістрацыі кандыдатаў у Мінскі гарадскі Савет склала 23%, у Саветы раённага ўзроўню – 1,5%, у сельскія Саветы – 0,3%. Аналіз практыкі і колькасных дадзеных дазваляюе сцвярджаць, што працэдуры праверак прымяняліся ВК селектыўна, перш за ўсё супраць апазіцыйных кандыдатаў.

Скачаць справаздачу цалкам можна тут

Паводле кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.