Партыя БНФ » Беларускі Дом у Варшаве і БНФ ушанавалі гэрояў польска-літоўска-беларускага паўстаньня
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Беларускі Дом у Варшаве і БНФ ушанавалі гэрояў польска-літоўска-беларускага паўстаньня

Дададзена 24.01.2018 11:22:48 | 798 праглядаў

Актывісты Беларускага Дому ў Варшаве Алесь Зарэмбюк (таксама сябра БНФ “Адраджэньне”) і Ўлад Кобец прынялі ўдзел у адзначэньні 155-й гадавіны Студзеньскага Паўстаньня, вядомага ў Беларусі, як Паўстаньне Каліноўскага.

Яны былі прысутныя на афіцыйнай цырымоніі ўшанавання гадавіны паўстання 1863-1864 гг. 22 студзеня ў Варшаўскай Цытадэлі – мейсцы ўвязнення і страты кіраўніка паўстання – нашага земляка Рамуальда Траўгута. Ад імя беларусаў Варшавы і Партыі БНФ Алесь Зарэмбюк і Ўлад Кобец усклалі вянок з бел-чырвона-белых кветак да помніку нацыянальнаму герою літоўскага, беларускага і польскага народаў.

У цырымоніі прынялі ўдзел Ваявода Мазавецкі Здзіслаў Сіпера (Zdzisław Sipiera), прадстаўнікі ўладаў Варшавы і мясцовага самакравання, вайскоўцы і прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый, вайсковых навучальнвх установаў, гістрарычных таварыстваў і фондаў.

Разам з Ваяводам Мазавецкім

Віктар Філіповіч, Нацыянальны інтарэс

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.