Партыя БНФ » Памёр паэт і мастак, аўтар «Народнага альбому» Міхал Анемпадыстаў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Памёр паэт і мастак, аўтар «Народнага альбому» Міхал Анемпадыстаў

Дададзена 24.01.2018 11:38:03 | 856 праглядаў

Беларускі дызайнэр, графік, фатограф, паэт і перакладчык, аўтар «Народнага альбому» Міхал Анемпадыстаў памёр ва ўзросьце 53 год, паведаміла Радыё Свабода яго жонка Алена.

DCEE3768-9DDD-4175-9EB4-F2303FAE8C40_w1023_r1_sРаней паведамлялася, што ён у крытычным стане быў дастаўлены ў лякарню пасьля таго, як у ноч на 23 студзеня нібыта заснуў за кампутарам. Разьвітаньне зь Міхалам Анемпадыставым адбудзецца 25 студзеня.

 

Як зрабіць Беларусь прыгожай. Апошняе інтэрвію Міхала Анемпадыстава

Музычны журналіст Сяргей Будкін трымае сувязь са сваякамі Міхала Анемпадыстава і просіць тэрмінова дапамагчы ў зборы грошай на пахаваньне.

«Міхал Анемпадыстаў быў чалавекам неверагоднай энэргетыкі, вельмі мяккі, адукаваны, – згадвае Будкін. – Я думаю, што дзякуючы яму, ягоным песьням шмат хто зачараваўся беларускай мовай, музыкай, гісторыяй, культурай. Ён фактычна адзін са стваральнікаў беларускай нацыянальнай рок-паэзіі.

Нельга забываць, што Міхал быў шматбаковым творцам: дызайнэрам, намесьнікам старшыні Саюзу дызайнэраў Беларусі – шмат добра вядомых плякатаў зрабіў, быў графікам, публіцыстам, філёзафам, фатографам…

Я яго прымаў заўжды за маладога чалавека – як свайго равесьніка, хоць розьніца ў нас амаль у 20 гадоў была. Вельмі дзіўна, што такія людзі сыходзяць заўчасна».

Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 году ў Менску. Дызайнэр, фатограф, графік, паэт, публіцыст. Сябра Беларускага саюзу дызайнэраў і Беларускага ПЭН-клюбу. Навучаўся ў Менскай мастацкай вучэльні, працуе ў жанрах ужытковай графікі, ілюстрацыі, пляката, фатаграфіі. Удзельнічаў у калектыўных і пэрсанальных выставах за мяжой і ў Беларусі.

Ягоныя вершы сталі песьнямі N.R.M., «Новага Неба», Зьмітра Вайцюшкевіча, IQ48 і іншых, ён быў аўтарам славутага «Народнага альбому» (прызнанага «Альбомам году» на «Рок-каранацыі-1997»), перакладаў польскія рок-гіты для беларускіх сьпевакоў. «Чалавек году-2006» па вэрсіі інтэрнэт-парталу «Тузін гітоў». У 2013 годзе выдаў зборнік сваіх вершаў «Глыбока, глыбока, на дне філіжанкі кавы». Таксама Анемпадыстаў ствараў вокладкі для музычных альбомаў. Вёў на сайце кампаніі «Будзьма беларусамі!» (для якой таксама стварыў лягатып) калонку «Простыя рэчы».

Разьвітаньне і грамадзянская паніхіда пройдуць у чацьвер, 25 студзеня, у менскай прасторы «ОК-16» (вуліца Кастрычніцкая, 16) з 11.00 да 14.00.

Крэмацыя адбудзецца на Паўночных могілках у 15.30. Пахаваюць Міхала на Чыжоўскіх могілках.

Ахвочыя могуць дапамагчы сям’і ў зборы грошай на пахаваньне і будучы помнік:

Рэквізіты
(рахунак жонкі Міхала ў беларускіх рублях)
ЗАТ “БСБ Банк”УНП 807000069
БІК UNBSBY2X
Транзітны рахунак банка – BY37UNBS38128000000560000933
На карысьць Дашкевіч Алены Георгіеўны
Карт-рахунак BY85UNBS30145180001858050933

(рахунак дачкі Міхала ў эўра)
UnCreditBank Czech Rebublic and Slovakia
IBAN CZ9527000000002112171077
2112854077/2700
Stefania Anempadystava

Паводле Радыё Свабода

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.