Партыя БНФ » Пададзеная заяўка на правядзеньне 25 сакавіка “Сьвята Незалежнасьці”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Пададзеная заяўка на правядзеньне 25 сакавіка “Сьвята Незалежнасьці”

Дададзена 25.01.2018 8:32:46 | 228 праглядаў

Прадстаўнікі аргкамітэту ў справе падрыхтоўкі да сьвяткаваньня стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі падалі заяўку ў Менскі гарвыканкам на дэманстрацыю і мітынг “Сьвята Незалежнасьці” 25 сакавіка.

Масавая акцыя заяўленая ад імя прадстаўнікоў шэрагу палітычных партый і грамадзкіх арганізацый. У іх ліку Партыя БНФ, Беларуская хрысьціянская дэмакратыя, АГП, рух «За свабоду», рух салідарнасьці «Разам», Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада), незалежны прафсаюз РЭП, «Беларускі рух», арганізацыя «Дзея», «Эўрапейская Беларусь».

Як сустаршыня рабочай групы па правядзеньні акцыі заяўку падпісаў лідэр Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, самую заяўку ў Менгарвыканкам падаў намесьнік старшыні партыі Аляксей Янукевіч.

Як паведаміў Радыё Свабода сустаршыня БХД Павал Севярынец, збор удзельнікаў заплянаваны 25 сакавіка а 14-й гадзіне на плошчы Якуба Коласа.

http://belsat.eu/wp-content/uploads/2018/01/100-goddze-BNR-660x440.jpg?1516874012

Фота Паўла Севярынца

Паводле нормаў беларускага заканадаўства, адказ мусяць даць не пазьней, чым за 5 дзён да пачатку акцыі. Летась менскія ўлады парушылі гэтую працэдуру, зацягнуўшы з агучваньнем рашэньня да апошняга моманту. У выніку няпэўнасьці зь месцам збору і маршрутам адзначэньне Дня Волі суправаджалася масавымі арыштамі і зьбіваньнем удзельнікаў.

Сёлета заяўка пададзеная за два месяцы да юбілейнай даты — 100-годзьдзя БНР.

Фота з афіцыйнага твітэт-акаўнта аргкамітэту па аддзначэньні стагоддзя БНР https://twitter.com/_bnr_100

Люты 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.