Партыя БНФ » Гарадзенскія дэмакраты ладзяць агітацыйныя пікеты супольна
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Гарадзенскія дэмакраты ладзяць агітацыйныя пікеты супольна

Дададзена 26.01.2018 12:02:32 | 188 праглядаў

У Гародні вызначылі час і парадак правядзення перадвыбарчых агітацыйных акцыяў кандыдаты ад дэмакратычных сілаў у мясцовыя саветы.

Ужо 25-га студзеня прадстаўнікі правацэнтрысцкай кааліцыі і партыяў-удзельніц кампаніі „Права выбару” зладзілі сумесныя пікеты, дзе інфармуюсь людзей  і размаўляць з гарадзенцамі пра мясцовыя выбары і пра стагоддзе БНР.

На думку дэмакратычныга кандыдата ў дэпутаты гарадскога савета Ігара Банцара, магчымым спосабам прыцягнуць увагу выбарцаў да выбараў маглі б быць сустрэчы кандыдатаў з выбарцамі непасрэдна ля дзвярэй іх кватэраў, але гэта вымагала б шмат фізічных сілаў ад кандыдатаў і іх груп давераных асобаў.

«Цягам гэтай кампаніі мы фактычна маем адзіную легальную магчымасць выходзіць на вуліцу з пікетамі, размаўляць з людзьмі і даносіць да іх інфармацыю. Сёлетняя кампанія адметная тым, што людзям выбары не цікавыя ў прынцыпе. За апошнія гады веру людзей у тое, што праз выбары штосьці можна змяніць у краіне, проста адбілі. Людзі, якія падыходзяць, вядуць агульныя размовы пра жыццё», – сказаў карэспандэнту Радыё Рацыя намесьнік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, які выступае кандыдатам ў дэпутаты ў Гарадзенскі гарадзкі савет па Захараўскай выбарчай акрузе №14 ад Беларускага Народнага Фронту.

На пікеце 25 студзеня зельнікі пікету раздавалі інфармацыю пра партыі, а таксама згадалі жыхарам Гародні пра стогадовы юбілей Беларускай Народнай Рэспублікі.

На думку ўдзельнікаў гарадзенскіх дэмакратычных пікетаў, беларускае грамадства, мае вельмі цьмянае ўяўленне пра значнасць стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі і яе стогадовую гадавіну, а таму і такіх акцый павінна праводзіцца як мага болей – паведамляе газэта “Новы Час”.

Люты 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.