Партыя БНФ » Выступ кандыдата ў дэпутаты Ільлі Дабратвора на радыё Менская Хваля
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Выступ кандыдата ў дэпутаты Ільлі Дабратвора на радыё Менская Хваля

Дададзена 02.02.2018 12:27:52 | 360 праглядаў

Ільля Дабратвор, кандыдат у дэпутаты Менскага аблсавета ад Партыі БНФ па Каладзішчанскай выбарчай акрузе №16, зьвярнуўся да выбаршчыкаў у этэры радыёстанцыі Менская Хваля. Адначасова спадар Дабратвор балятуецца і ў дэпутаты раённага ды базавага ўзроўню: у Менскі раённы савет па 4-й Каладзішчанская акрузе №40 і ў Каладзішчанскі сельскі савет Менскага раёну па акрузе №13.

Дабратвор улёткіВітаю вас, паважаныя радыёслухачы!
З вамі Ілля Дабратвор – кандыдат у дэпутаты Менскага абласнога савета дэпутатаў ад Партыі БНФ па Каладзішчанскай выбарчай акрузе №16.

Уявіце сабе на хвіліну, што з вашага аўто зніклі ўсе прыборы: вы не бачыце сваёй хуткасці, не ведаеце на колькі кілометраў можа застацца паліва, і ці ня лясне праз хвіліну рухавік.

Менавіта так выглядаюць зараз мясцовыя саветы без апазіцыі. Быццам бы усё добра, але мала хто ведае, як ўсё ёсць на самой справе.

Апазіцыйны дэпутат у савеце, як паказвае прыклад з Палатай Прадстаўнікоў – гарантыя добрай працы ўсёй ўлады.

Мы з вамі жывем у адной з самых прыгожых абласцей Беларусі, якой ў гэтым годзе споўнілася 80 гадоў.

Не гледзячы на цяжкія гістарычныя падзеі, на тое, што да 39 году частка сучаснай Менскай вобласці фактычна была тэрыторыяй Польшы, нам ёсць, чым ганарыцца.
У першую чаргу тым, што ў 21 стагоддзе мы ўвайшлі аб’яднаўшы пад новай назвай – Рэспубліка Беларусь – усё багацце нашых продкаў.

Таксама хочацца нагадаць аб яскравай падзее гэтага году – стагоддзе абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, якое адбылося 25 сакавіка 1918 года і гэта наша агульнае свята.

Наша вялікая гісторыя – гэта, безумоўна, добра, але мы з вамі жывем у сучаснасці. Ад нас з вамі залежыць, ці будзе падстава для гонару ў нашых нашчадкаў.

18 лютага гэтага года – экзамен для ўсіх нас: для апазіцыі, улады, простых людзей. Ці застанемся мы жыць нядаўнім мінулым, ці з гонарам пойдзем далей.

Трэба ўяўляць, што мы не патрэбны ні Расейскай Федэрацыі, ні Еўразвязу. Мы патрэбны толькі сабе.

Прыходзь і рабі будычыню ў сваім доме. Наш утульны дом, мой і маіх выбаршчыкаў, адзін з самых прыгожых аграгарадкоў у Менскай вобласці – Калодзішчы. Нездарма з кожным годам усё больш мінчан выбіраюць Калодзішчы. Каладзішчанцы ветліва сустракаюць кожнага новага жыхара, таму што разам мы можам шмат чаго дамагчыся: пабудаваць мост праз чыгунку, зрабіць добрыя дарогі на кожнай вуліцы, завулку, нарэшце разабрацца са смеццем.

Шмат пытанняў патрабуюць вырашэння ў бліжэйшы час: ці патрэбен ля Калодзішч “Амкадор”, колькі дзіцячых садкоў і школ з’явіцца ў нашым кутке, як ўжо нарэшце знесці стары будынак амбулаторыі, не чакаючы бяды.

Але я веру ў тое, што ўсё ў нас з вамі атрымаецца!

Галасуйце за Дабратвора, бо Дабратвор – гэта дабрабыт у кожны дом!

У нядзелю, 4 лютага, у аграгарадку Сухарукiя Менскага раёна, адбудзецца сустрэча кандыдата ў дэпутаты Ільлі Дабратвора з выбаршчыкамі па адрасе вул Гогаля 2А (сход адбудзецца на вольным паветры на прыдваравой тэрыторыі). Плануецца ўдзел іншых кандыдатаў у дэпутаты сельскага савету.

Сустрэчы Ільлі Дабратвора з выбаршчыкамі таксама адбудуцца і ў памяшканьнях:

1) Субота, 3 лютага, 15.00 – 17.00: Менскі раён, а.г. Старына , вул Леніна 1, бібліятэка – клуб.
2) Субота, 10 лютага,  13.00 – 15.30: Менскі раён, а.г. Калодзішчы, зав Школьны 1 Культурна – спартыўны цэнтр.
3) Нядзеля, 11 лютага, 16.00 – 18.30: Мінскі раён, аг. Калодзішчы, вул. Цэнтральная 3, Дом культуры.

Жнівень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.