Ад “хворага” да “здаровага” нацыяналізму. Даследаванне BISS над палітыкай ідэнтычнасціДададзена 02.02.2018 12:01:29 | 1,229 праглядаў Беларускі інстытут стратэгічных дасьледваньняў апублікаваў працу на тэму палітыкі ўладаў Рэспублікі Беларусь у галіне нацыянальнай ідэнтычнасьці. Гэтым дасьледваньнем інстытут запускае новую дасьледчую праграму “Каштоўнасныя трансфармацыі”. Змена стаўлення беларускіх уладаў да беларусізацыі – гэта прадукт акумуляцыі разнастайных фактараў, якія дзейнічалі на працягу доўгага часу. «Мяккая беларусізацыя», што адбываецца на дадзены момант – гэта вынік супадзення дзеянняў трох тыпаў актораў: грамадскіх актывістаў, бізнэсу і ўласна беларускай улады. Матывы дзеянняў у кожнага з іх могуць быць розныя, але эфект тут збежны. Расейска-ўкраінскі канфлікт прыспешыў беларусізацыю, але не ён яе спарадзіў. Перадпасылкі для гэтага працэсу паўсталі цягам мінулай дэкады, а зварот дзяржавы да нацыянальных каштоўнасцяў пачаўся ўжо ў 2011-2012 гг. Лукашэнка персанальна зацікаўлены ў тым, каб ідэя незалежнасці Беларусі стала галоўным імператывам для кожнага грамадзяніна, асабліва для чынавенства. Лаяльнасць да Беларусі – гэта хоць не дастатковая, але неабходная ўмова лаяльнасці да ягонай улады. АСНОЎНЫЯ ПРАГНОЗЫ Мала імаверна, што беларусізацыя калі-кольвечы стане для Лукашэнкі самастойнай каштоўнасцю, гзн. нечым большым, чым інструментам дасягнення іншых мэтаў. Мала таксама імаверна, што ідэйны хаўрус з адраджэнскім рухам ператворыцца ў палітычны хаўрус. Не выпадае спадзявацца, што такія палітычныя сілы, як БНФ ці КХП будуць дапушчаны да ўлады. Тым не менш, сам працэс беларусізацыі будзе працягвацца – Лукашэнка і яго атачэнне будуць яго падтрымліваць хаця б з прагматычных меркаванняў; бізнэс, грамадскія актывісты і вялікі адсотак беларускіх грамадзян – з прагматычна-этычных. Прадстаўлены вышэй прагноз можа быць нівеляваны ў двух выпадках: а) з’яўленне рэальнай пагрозы агрэсіі з боку Расеі; б) поступ лібералізацыі, які прывёў бы да ператварэння аўтарытарызму ў форму гібрыднага рэжыму. Чытаць поўны тэкст у pdf: |
|
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|