Лідэрку Моладзі БНФ Ганну Смілевіч (Пахолка) афіцыйна адлічылі з БДУДададзена 02.02.2018 10:40:02 | 886 праглядаў Лідэрку моладзі БНФ Ганну Смілевіч (Пахолка) афіцыйна адлічылі з другога курсу Інстытута журналістыкі БДУ. Пра гэта дзяўчына даведалася сёння, зайшоўшы ў асабісты кабінет на сайце універсітэта. Інфармацыя пра тое, што Ганну Смілевіч (Пахолка) адлічаюць з журфака БДУ, з’явілася яшчэ 20 студзеня, калі яна не здала трэці запар іспыт. Але афіцыйнага загаду дэкана не было, і дзяўчына да 2 лютага лічылася студэнткай БДУ. ![]() Скрыншот паведамлення пра адлічэнне Дзяўчына некалькі разоў тэлефанавала ў дэканат. А на днях з’ехала ў Вільню, тэлефанаваць адтуль не магла, таму праз інтэрнэт зайшла ў асабісты кабінет на сайце універсітэта і ўбачыла, што яна адлічаная. У БНФ Ганна ўступіла ўвесну мінулага года, а ў сьнежні яе абралі старшынём моладзевага крыла партыі. Дзяўчына кажа, што да сэсіі падрыхтавалася, «як усе студэнты», таму лічыць, што на адлічэнне паўплывала яе палітычная актыўнасць. - Я была падрыхтаваная на нармалёвым узроўні. Ня на ідэальным, гэтага я не адмаўляю, але як і ўсе студэнты, – распавяла TUT.BY Ганна. – Я лічу, што мая палітычная актыўнасць мела на гэта ўплыў, бо іншым людзям ткога ж узроўня ведаў ці нават горш ставілі здачу іспыту. Апроч таго, я ведаю, як людзей не адлічвалі не толькі з трыма пераздачамі, як у мяне, але і нават з чатырма, плюс усе гэтыя размовы пра КДБ – гэтя ня проста так: калі я прыйшла атрымоўваць залік па фізічнай культуры, мне вельмі моцна ня жадалі яго ставіць. Выкладчык распавёў, што да яго прыходзілі ягоо «сябры з Камітэта дзяржаўнай бяспекі», цікавіліся мной. Пытаў, ці ня з’яўляюся я кіраўніком нейкае апазіцыйнай моладзевай структуры, пра маё стаўленне да БНФ, БРСМ, Камуністычнай Партыі, ды апазіцыі наогул. Дэкан Інстытута журналістыкі БДУ Сяргей Дубовік пацвердзіў, што Ганна Смілевіч (Пахолка) афіцыйна адлічаная з універсітэта: - Загад падпісаны ўчора,- кажа Сяргей Дубовік. – Паводле Кодэкса аб адукацыі, калі студэнт не здаў тры і больш экзаменаў, то ён адлічваецца і можа аднавіцца ў наступным годзе. Калі б яна не здала два іспыты, у зімовыя вакацыі магла б іх пераздаць. Лідэрка Моладзі БНФ пакуль не вырашыла, ці будзе аднаўляцца на журфаку ці паступіць у іншы універсітэт. - За мяжу ехаць ня збіраюся. Зараз буду займацца справамі Моладзі БНФ. Раз ужо з’явіўся гадзіну І магчымасці, – кажа Ганна. Паводле беларускага парталу TUT.BY |
|
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|