Партыя БНФ » Ігар Казмерчак: Такіх жорсткіх умоваў, як у Воршы, для выступаў нідзе ў краіне няма
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Ігар Казмерчак: Такіх жорсткіх умоваў, як у Воршы, для выступаў нідзе ў краіне няма

Дададзена 03.02.2018 12:02:46 | 165 праглядаў

У Воршы працягваецца скандал вакол забароны канцэрту Сержука Доўгушава і Алеся Ясінскага з прэзентацыяй альбома “Дарогі”.

Як кажа галоўны рэдактар незалежнага сайту orsha.eu ды сябра Сойму Партыі БНФ Ігар Казмерчак, яшчэ некалькі месяцаў таму грамадскія актывісты дамовіліся з аддзелам культуры і асабіста з яе кіраўніком Ганнай Святловай, што перашкодаў у прадастаўленні памяшканняў для канцэртаў і сустрэч не будзе. Аднак з таго часу дзеячам беларускай культуры ніводнага разу не далі залы.

Кажа Ігар Казмерчак:

Казьмерчак– Падымалася пытанне як раз на тэму чаму не даюць памяшканне. І тады была дасягнута дамоўленасць. Сама Ганна Аляксандраўна Святлова казала, што калі памяшканне вольнае, то няма праблемаў, мы вам дадзім памяшканне. Пасля гэтага ні разу так і не далі. Насамрэч дыялог добрая пляцоўка, але сур’ёзных вынікаў ён яшчэ, на жаль, не прынёс. Я размаўляў з арганізатарамі канцэртаў, якія працуюць у тым ліку і на міжнародным узроўні, якія беларускіх музыкаў прывозілі і ў Воршу, яны казалі, што такіх жорсткіх умоваў для выступаў нідзе ў краіне няма.

Звязацца з загадчыцай аддзелу культуры Ганнай Святловай журналістам не ўдаецца ўжо некалькі дзён. Абураныя арганізатары канцэрту і простыя аршанцы пачалі дасылаць скаргі на дзейнасць чыноўніцы і яе падначаленых. Варта адзначыць, што пры яе кіраванні ў Воршы часта сталі выступаць разнастайныя казачыя хоры і выканаўцы расейскага шансону, а вось беларускія культурніцкія імпрэзы выціснутыя з дзяржаўных пляцовак.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Ворша 

Люты 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.