Партыя БНФ » Арганізатары сьвята да стагодзьдзя БНР хочуць сустрэцца з Шорцам
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Арганізатары сьвята да стагодзьдзя БНР хочуць сустрэцца з Шорцам

Дададзена 03.02.2018 12:03:24 | 407 праглядаў

Сябры аргкамітэту па сьвяткаваньні стагодзьдзя БНР зьвярнуліся да старшыні Менгарвыканкаму Андрэя Шорца з прапановай сустрэцца і абмеркаваць правядзеньне сьвяточнай дэманстрацыі і мітынгу-канцэрту 25 сакавіка.

nascenny-kalyandar-na-2018-god-adrasy-bnr-16Яны мяркуюць, што ў гэтай сустрэчы, якая можа адбыцца 7 лютага або ў іншы зручны час, павінны ўзяць удзел кіраўніцтва Менгарвыканкаму, заяўнікі масавай акцыі, а таксама лідэры палітычных партый і грамадзкіх аб’яднаньняў, якія ўваходзяць у аргкамітэт.

«Мы заклікаем Вас да шчырага і сумленнага дыялёгу і супольнага адзначэньня 100-годзьдзя адной з найважнейшых падзеяў у гісторыі нашай нацыі і нашай краіны», — гаворыцца ў звароце да старшыні Менгарвыканкаму.

Ініцыятары сустрэчы лічаць непрымальнай практыку мінулых гадоў, калі менскія ўлады зьмянялі заяўлены маршрут масавых акцый да Дня Волі «без абмеркаваньня ды ўзгадненьня з арганізатарамі і без тлумачэньня шырокай грамадзкасьці прычынаў адмовы».

«Тым больш непрымальным мы лічым прыклад мінулага году, калі гарвыканкам парушыў дзейнае заканадаўства і ня даў адказу на заяву аб правядзеньні масавага мерапрыемства ў вызначаны законам тэрмін. Мы настойваем на адкрытым абмеркаваньні», — гаворыцца ў звароце.

Аўтары звароту выказваюцца за тое, каб сьвяточныя мерапрыемствы прайшлі мірна і ўрачыста, без запалохваньняў і перасьледу ўдзельнікаў.

янукевіч78 (2)Паводле намесьніка старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, мерапрыемствы будуць «выключна сьвяточнымі, скіраванымі на нацыянальную кансалідацыю».

«Мы гатовыя да абмеркаваньня ды пошуку прымальных для ўсіх бакоў варыянтаў правядзеньня сьвяточных мерапрыемстваў», — сказаў Янукевіч.

Паводле Радыё Свабода <

Жнівень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.