Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў: Падрыхтоўка да 25 сакавіка ідзе паводле пляну
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў: Падрыхтоўка да 25 сакавіка ідзе паводле пляну

Дададзена 05.02.2018 10:01:41 | 378 праглядаў

Увечары 5 лютага ў штаб-кватэры БНФ адбылося чарговае пасяджэньне аргкамітэта па адзначэньню стагоддзя абвяшчэння незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі.

Кастусёў 32Па словах сустаршыні аргкамітэта, кіраўніка Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, былі падведзеныя папярэднія вынікі працы, прыняты некаторыя рашэньні і пляны далейшай дзейнасьці.

Вырашана скласьці абагульнены каляндарны плян мерапрыемстваў і вывесіць яго ў офісах партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, прадстаўнікі якіх уваходзяць у аргкамітэт.

Інфармацыя пра ўсе акцыі, мерапрыемствы, ініцыятывы, прапановы, якія з’яўляюцца і яшчэ будуць з’яўляцца ў межах падрыхтоўкі ды святкавання стагоддзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, акумуюецца ў адмысловым раздзеле на старонцы symbal.by, які пастаянна абнаўляецца.

Па словах Рыгора Кастусёва, у бліжэйшы час адбудзецца шэраг падрыхтоўчых мерапрыемстваў.

– Ужо пачалі рабіць “Сэлфі незалежнасьці”. Прынята рашэньне па правядзеньні галасаваньня па гістарычных дзеячах БНР у сацыяльных сетках праз інтэрнэт. Зацверджаны лагатып. Зацверджанае рашэньне па фармаваньні дружыны на правядзеньне мерапрыемстваў 25 сакавіка. Я даклаў аб перамовах з Радай БНР – вялася размова з Сяргеям Навумчыкам. Мы выяснялі сітуацыю, ці ёсць  рашэнне кагосьці з прадстаўнікоў Рады БНР па прыездзе сюды ў Беларусь. Такога рашэння ў Рады БНР няма. Але Рада БНР пацьвердзіла, што ў іх ёсць плян сваіх дзеяньняў.

Таксама аргкамітэт вырашыў, каб некаторыя яго сябры запісаліся на прыём да кіраўніцтва Менгарвыканкаму. Гэта заплянавана на 7 лютага. На наступны дзень павінная адбыцца прэсавая канфэрэнцыя, на якой будуць агучаны вынікі перамоваў з уладамі, ці канстатаваная іх адсутнасць, – сказаў Рыгор Кастусёў у камэнтары Беларускаму Радыё Рацыя.

Жнівень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.