Партыя БНФ » У Слоніме створаны аргкамітэт па адзначэньні стагоддзя БНР
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Слоніме створаны аргкамітэт па адзначэньні стагоддзя БНР

Дададзена 06.02.2018 12:50:55 | 337 праглядаў

Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл далучаюцца да ўсіх беларусаў, якія 25 Сакавіка будуць адзначаць 100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі.

Да гэтага вялікага юбілею ў Слоніме сябры дэмакратычнай супольнасці плануюць правесці шэраг цікавых мерапрыемстваў. Сярод мерапрыемстваў будуць наладжаны лекцыі, сустрэчы з цікавымі людзьмі, прэзентацыі кніг па гісторыі Беларусі, флэшмобы, выставы, а таксама ўшанаванні знакамітых слонімцаў. Святкаванне 100-годдзя БНР падтрымалі ўсе прадстаўнікі дэмакратычных партый Слоніма, а таксама сябры асобных грамадскіх арганізацый.

У пасяджэньні па плянаваньні юбілейных мерапрыемстваў да стагоддзя БНР у Слоніме ўзяў удзел намесьнік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў і кіраўнік гарадзкой суполкі Беларускага Народнага Фронту Павал Севасьцян, а таксама кандыдаты ў дэпутаты раённага Савета дэпутатаў ад БНФ ды іншых дэмакратычных партыяў.

100-1024x726

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Травень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.