Партыя БНФ » Маладыя кансэрватары Эўропы асудзілі перасьлед лідэркі Моладзі БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Маладыя кансэрватары Эўропы асудзілі перасьлед лідэркі Моладзі БНФ

Дададзена 07.02.2018 8:16:46 | 652 праглядаў

Эўрапэйскія Маладыя Кансэрватары (EYC), міжнароднае аб’яднаньне маладзёвых арганізацыяў кансэрватыўных партыяў, выпусьцілі заяву, у якой асуджаюць дзеяньні уладаў Беларусі супраць Ганны Сьмілевіч (Пахолка), старшыні Моладзі БНФ.

eycЭўрапэйскія Маладыя Кансэрватары перакананыя, што менавіта беларускія ўлады арганізавалі адлічэньне спадарыні Сьмілевіч з Інстытута Журналістыкі Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта:

“На нашую думку, гэтая справа з’яўляецца палітычна матываванай і ёсць прыкладам перасьледу палітычных апанэнтаў з боку кіруючага рэжыма.

У сусьветных рэйтынгах Беларусь стала займае пазіцыі сярод найменш свабодных краінаў на планэце. Апошнія прыклады палітычнага перасьледу з боку кіруючага рэжыма цалкам адлюстроўваюць жахлівую сытуацыю з правамі чалавека і грэбаваннем асноўнымі свабодамі сваіх грамадзянаў, што склалася ў Беларусі.

Эўрапэйскія Маладыя Кансэрватары працягнуць шчыльную супрацу з Моладдзю БНФ, якая з’яўляецца сябрам арганізацыі. Мы таксама працягнем уважліва назіраць за сытуацыяй і аказваць падтрымку сваім сябрам” – гаворыцца ў заяве EYC.

Эўрапэйскія Маладыя Кансэрватары (EYC) – міжнароднае аб’яднаньне маладзёвых арганізацыяў кансэрватыўных партыяў, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі агульнаэўрапэйскай партыі – Альянсу эўрапэйскіх кансэрватараў і рэфармістаў. Партыя БНФ з’яўляецца сябрам Альянсу ад красавіка 2017 года.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.