Партыя БНФ » З біяграфіяў кандыдатаў ад БНФ і БХД выдаляюць пазытыўныя зьвесткі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


З біяграфіяў кандыдатаў ад БНФ і БХД выдаляюць пазытыўныя зьвесткі

Дададзена 07.02.2018 6:57:21 | 523 праглядаў

Актыўна ў Беларусі вядзецца агітацыя дзяржаўнымі СМІ пра тое, што 18 лютага ў Беларусі адбудуцца выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў. У большасьці раёнах краіны альтэрнатывы кандыдатам ад улады няма, галоўнае, каб адбыліся гэтыя выбары.

А вось у Слоніме на некалькіх участках альтэрнатыўныя кандыдаты ёсьць. Свае кандыдатуры выставілі некалькі сяброў Слонімскага згуртаваньня дэмакратычных сілаў, у тым ліку ў Слонімскі раённы савет вылучаныя тры кандыдаты ад Беларускага Народнага Фронту: Павал Севасьцян (акруга №10), Віктар Марчык (акруга №14), Зьміцер Пятруцік (акруга №19).

Але ўжо пры надрукаваньні ўлётак слонімскія дэмакраты ўбачылі, што з тэкстаў улётак выкрасленыя цікавыя і дадатныя факты з іх біяграфій. Тэксты яны, як і ўсе кандыдаты, здавалі ў Слонімскую выбарчую камісію. А там тэкст біяграфій “рэдагавалі” так, каб як найменьш паказаць заслугі дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты.

Вось што распавёў кандыдат у дэпутаты ад Партыі БНФ Віктар Марчык:

“З маёй біяграфіі выкінулі тое, што я служыў у дэсантнай штурмавой брыгадзе выведкі, занесены ў кнігу гонару часьці, а таксама іншыя мае заслугі. Выкінулі ўсё без маёй асабістай згоды. Так паступілі і з усімі іншымі нашымі кандыдатамі”.

Кандыдат у дэпутаты ад БХД Алесь Масюк адзначыў, што на ўлётках праўладных кандыдатаў не ўказалі, што яны яшчэ з’яўляюцца на многіх акругах дзеючымі дэпутатамі саветаў XXVII скліканьня: “Гэтага на ўлётках няма. Хай бы паглядзелі выбаршчыкі, што раней зрабілі гэтыя дэпутаты для сваіх раёнаў і людзей, і чаму іх зноў вылучылі ў дэпутаты” – гаворыць Алесь Масюк.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Ліпень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.