Партыя БНФ » Самыя маладыя кандыдаты ў дэпутаты на выбарах: хто яны?
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Самыя маладыя кандыдаты ў дэпутаты на выбарах: хто яны?

Дададзена 07.02.2018 7:57:49 | 469 праглядаў

Напрыканцы наступнага тыдня, 18 лютага, у Беларусі адбудуцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Belsat.eu адшукаў самых юных кандыдатаў, каб зразумець навошта ім спатрэбілася пасада дэпутата і што яны будуць з ёй рабіць, калі іх абяруць.

Мікіта Краснакуцкі, 21 год, г. Менск

Балатуецца ў Менгарсавет па Партызанскім раёне, акруга № 57. Працуе аператарам дыфузійных працэсаў на «Інтэграле». Сябра Партыі БНФ.

Мікіта Краснакуцкі, 11 снежня 2017 года. Ірына Арахоўская / Белсат

Мікіта Краснакуцкі, 11 снежня 2017 года. Ірына Арахоўская / Белсат

Гэта не першыя выбары ў жыцці хлопца – сёлета ён балатаваўся на пасаду старшыні «Моладзі БНФ».

«Узрост не адыгравае важнай ролі. Вядома, у нашым грамадстве пануе эйджызм, але ўсе больш з’яўляецца прыкладаў ініцыятыўнай моладзі, якая робіць рэчы, якія «дасведчаныя» старыя людзі не зрабілі за ўсе свае гады», – кажа ён.

Мікіта Краснакуцкі вучыцца і працуе, але мяркуе, што час на грамадскія інтарэсы знайсці рэальна, бо ёсць моцнае жаданне працаваць.

«Глядзіце, вось тут трэба крышачку асвятліць сучаснае разуменне дэпутацтва. На жаль, большасць сёння разумее дэпутата як маленькага мэнэджэра, які будзе бегаць па кожнай яме, лямпачцы ці каце на дрэве. Але гэтую ролю ўжо даўно выконвае той жа партал 115.by, і можа нашмат эфектыўней.

Новая і рэальная роля дэпутатаў – спрыяць развіццю мясцовага асяроддзя, рабіць яго зручным. Гэта і глабальныя планы развіцця, і новыя крутыя ініцыятывы, і рэалізацыя тых, што ўжо існуюць.

І вось як раз адна з праблемаў, якой я хачу заняцца – гэта тое, што ў моладзі мала магчымасцяў праводзіць вольны час. Асноўным рашэннем я бачу стварэнне арт-прастораў і суполак вакол іх на базе ўжо існуючых. А магчымасці і рэсурсы ёсць, ёсць памяшканні, ёсць людзі, якія таксама гэтым хочуць займацца».

Чытаць матэрыял Ірыны Арахоўскай на сайце тэлеканала Белсат.

Кастрычнік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.