Перадвыбарчыя дэбаты ў Калодзішчах паміж БНФ і “Гавары праўду”
Дададзена 08.02.2018 12:08:58 | 800 праглядаў
Чарговы выпуск перадвыбарчых дэбатаў на Epramova быў прысвечаны сацыяльным і экалагічным праблемам ў Калодзішчах, што пад Менскам, а студыю наведалі Ірына Лапіцкая (Гавары праўду, Вакольная акруга №11) і Ілля Дабратвор (Партыя БНФ, Сухаруцкая выбарчая акруга №13).
Асноўныя пытанні былі наступныя:
• Чаму выбаршчыкам трэба галасаваць на выбарах?
• Чым увянчаліся змаганні супраць будаўніцтва завода Амкадор у Калодзішчах?
• Як так выйшла, што дарогу, якую не маглі пашырыць 10 гадоў, раптам зрабілі за 2 месяцы?
• Чаму кандыдатаў ад іншых арганізацый звальняюць за актыўную палітычную пазіцыю, а ад ГП – не?
• Ці атрымаецца сумясціць выхаванне 5-ых дзяцей, працу і дэпутацтва?
• Што будзе, калі ніхто нікуды не пройдзе?
Нашыя сённяшнія госці актыўна змагаюцца з праблемамі сваіх акругаў і спадзяюцца павялічыць свае шанцы за кошт афіцыйнай пазіцыі. А вам як здаецца, мандат нешта зменіць?