Партыя БНФ » Радыёзварот Аляксея Гаўруцікава, кандыдата ў дэпутаты па Віцебску
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Радыёзварот Аляксея Гаўруцікава, кандыдата ў дэпутаты па Віцебску

Дададзена 08.02.2018 2:42:03 | 378 праглядаў

Аляксей Гаўруцікаў, які балятуецца ў дэпутаты Віцебскага гарадскога савета па Першамайскай выбарчай акрузе №25 і ў дэпутаты Віцебскага абласнога савета па Пралетарскай выбарчай акрузе №53, у сваім выступе ў этэры дзяржаўнага радыё заклікаў выбаршчыкаў галасаваць за кандыдатаў ад Партыі БНФ і Руху “За Свабоду”.

D5D84AD7-1077-4156-B290-8E7C702F7FF9_w1023_r1_sПаважаныя выбаршчыкі Віцебска!

Я, Аляксей Гаўруцікаў, вылучаны кандыдатам у дэпутаты Партыяй БНФ пры падтрымцы Руху “За Свабоду”.

Я прапаную Вам свой вопыт юрыста і досвед працы дэпутатам Віцебскага гарсавета, і спадзяюся, мы разам зможам вырашыць вашыя праблемы.

Лепшыя эксперты краіны распрацавалі Народную праграму, з якой можна азнаёміцца ​​ў інтэрнэце.

Я цалкам падтрымліваю Народную праграму і выступаю за дэмакратычныя перамены ў краіне, рэгулярную змяняльнасць ўлады праз выбары і кантроль народа за працай улады.

Асобна хацеў бы звярнуць увагу выбаршчыкаў, што ў нас у краіне падчас цяжкага эканамічнага крызісу не правільна ідзе пенсійная рэформа, а Народная праграма дае адказы як лепш гэта зрабіць.

Адзін раз у 4 гады прадстаўнікі Партыі БНФ маюць магчымасць звярнуцца да выбаршчыкаў праз дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі падчас выбараў, і таму я, карыстаючыся выпадкам, звяртаюся да кіраўніка дзяржавы з прапановай:

- першае: адмяніце цалкам дэкрэт аб дармаедстве, трэба спачатку стварыць умовы для працы людзям, а ўжо потым весці размову аб выплаце падаткаў;

- другое: зменіце парадак разліку пенсій, каб розніца ў памеры пенсій паміж працоўнымі і чыноўнікамі не была больш чым у 2 разы;

- трэцяе: трэба аднавіць прыватызацыю жылля, адмяніць перавод дзяржаўнага жылля ў арэнднае, дазволіць прыватызацыю арэнднага жылля;

- чацвёртае: трэба правесці рэальную зямельную рэформу.

Гэтыя змены я, Аляксей Гаўруцікаў, прапаную кіраўніку дзяржавы зрабіць у бліжэйшы час і не чакаць, калі людзі выйдуць на плошчу.

Кандыдаты ад улады заяўляюць у сваіх выступах, што ім не трэба майдана і я кандыдат ад Руху «За Свабоду» заяўляю: нам не трэба майдана арганізаванага спецслужбамі, нам трэба рэальная сацыяльная дзяржава, якая стварае ўмовы для працы і яе годнай аплаты, а пенсіянеры ў ёй  не павінныя быць жабракамі з розніцай у памеры пенсіі паміж працоўнымі і чыноўнікамі ў тры разы і больш.

Паважаныя выбаршчыкі! Не хадзіце на датэрміновае галасаванне, а зрабіце сабе свята і прыходзьце галасаваць у дзень выбараў 18 лютага за кандыдатаў ад Руху «За Свабоду» і Партыі БНФ.

Калі ў вас ёсць пытанні да Аляксея Гаўруцікава, то можаце мне патэлефанаваць: 8-029-893-89-10.

Паважаныя выбаршчыкі Віцебска! Галасуйце за кандыдатаў ад Руху «За Свабоду» і Партыі БНФ: Хрыстафора Жаляпава, Уладзімера Сіманковіча і Аляксандра Ільінца.

Да сустрэчы на ​​выбарах! Жыве Беларусь!

Перадвыбарчы плякат кандыдатаў у дэпутаты Віцебскага абласнога савета дэпутатаў па Пралетарскай выбарчай акрузе №53

27625322_1833093446715013_7629605206492732197_o

Кандыдаты ад Партыі БНФ і Руху “За Свабоду” ладзяць супольныя пікеты ў Віцебску пад бел-чырвона-белым сцягам

27332253_2025002727767529_3543871501893788254_n

27369018_2025002441100891_1352012950745467071_o

27459175_2025003067767495_5913092365736237597_n

27336930_2025002764434192_640835679341978669_n

27459599_2025002007767601_7404359658094362220_n

Травень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.