Партыя БНФ » 22 сакавіка пройдзе канфэрэнцыя Мінскай гарадзкой арганізацыі БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


22 сакавіка пройдзе канфэрэнцыя Мінскай гарадзкой арганізацыі БНФ

Дададзена 09.02.2018 10:33:44 | 460 праглядаў

7 лютага на пасяджэньні Рады Мінскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ было прынятае рашэньне склікаць чарговую канфэрэнцыю Мінскай гарадзкой арганізацыі.

сойм бнфПасяджэньне вышэйшага органа сталічнай аргструктуры прызначана на 22 сакавіка і будзе прымеркаванае да стагоддзя БНР, што адзначаецца сёлета патрыятычныі коламі краіны. Мерапрыемства вырашана правесьці ў цэнтральнай сядзібе БНФ. На ім  будзе абраны на наступны трохгадовы тэрмін новы склад Рады і Рэвізор Мінскай гарадзкой арганізацыі. Адначасова на 22 сакавіка прызначаная таксама і канфэрэнцыя Мінскай гарадзкой арганізацыі Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”.

Кіруючы орган Мінскай гарадзкой арганізацыі пастанавіў склікаць тэрытарыяльныя сходы сябраў партыі па раёнах у Менску ў лютым і сакавіку. Ад кожнага раёну Менску на партканфэрэнцыю можа быць абрана чатыры дэлегаты. Даты правядзення раённых сходаў сябраў партыі і грамадзкага аб’яднаньня будуць вызначаныя ў рабочым парадку пасля кансультацыяў Управы Сойму з раённымі актывістамі і лідэрамі суполак.

Напярэдадні партыйнай канфэрэнцыі таксама пройдуць агульныя сходы зарэгістраваных у сталіцы суполак і раённых арганізацыяў.

Таксама на пасяджэньні Рады было вырашана вылучыць назіральнікаў у выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў Мінскага гарадзкога савета дэпутатаў.

Верасень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.