Партыя БНФ » Аргкамітэт адзначэньня стагоддзя БНР зацьвердзіў эмблему сьвята
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Аргкамітэт адзначэньня стагоддзя БНР зацьвердзіў эмблему сьвята

Дададзена 10.02.2018 12:02:12 | 330 праглядаў

Нацыянальны аргкамітэт па адзначэньні стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі зацьвердзіў эмблему і сімволіку святкаваньня стагоддзя БНР. Яна будзе выкарыстоўвацца ў аздабленьні ўсёй друкаванай, візуальнай і віртуальнай прадукцыі, а таксама ў рамках акцый, святочных і творчых мерапрыемстваў.

Спампаваць афіцыйную эмблему святкаваньня стагоддзя БНР у вектарным і растравым фарматах для шырокага выкарыстаньня можна тут.

Лагатып БНР100

Архіў па спасылцы будзе дапаўняцца дызайнам разнастайнай прадукцыі: плякаты, налепкі, улёткі, паштоўкі, значкі, банеры, шпалеры для тэлефонаў і ноўтбукаў, аватаркі для сацыяльных сетак і іншае.

DVgPJKAX4AEpuHA

Вашыя прапановы і дызайны з выкарыстаньнем афіцыйнай эмблемы святкаваньня стагоддзя аднаўлення незалежнасьці нашай краіны публікуйце з тэгам #БНР100 або дасылайце на скрыню artsiadziba@gmail.com.

Падтрымаць выпуск і масавае распаўсюджваньне бясплатнай прома-прадукцыі з сімволікай сьвята можна тут.

Сябры Нацыянальнага ​аргкамітэту сьвяткаваньня 100 гадоў незалежнасьці БНР спадзяюцца, што ў Менску 25 сакавіка зьбяруцца дзясяткі тысяч беларусаў. Юбілей адзначаць у іншых гарадах Беларусі, а таксама ў Кіеве, Львове, Варшаве – паведамляе Радыё Свабода.

Максім Вінярскі, архіўнае фота

Чалец аргкамітэту Максім Вінярскі нагадаў, што пададзеная заяўка ў Менгарвыканкам на правядзеньне 25 сакавіка шэсьця па праезнай частцы праспэкту Незалежнасьці ад плошчы Якуба Коласа да плошчы Свабоды. Вінярскі запэўніў, што акцыя будзе мірнай: «Нават для тых, хто пад чырвона-зялёным сьцягам, гэта сьвята».

Мікола Купава, архіўнае фота

Мастак Мікола Купава, сакратар аргкамітэту сьвяткаваньня, сказаў, што аргкамітэт намагаецца ўстанавіць мэмарыяльныя дошкі з нагоды юбілею на тэатры Янкі Купалы і на вуліцы Валадарскага.

«Мы паралельна прапанавалі перайменаваць гэтую вуліцу Валадарскага ў вуліцу братоў Луцкевічаў. З траўня змагаемся за гэта, але пакуль ніякіх вынікаў няма. Ідзе цяганіна. Па ўсім відаць, што гэта ня вырашыцца пакуль. Дошка гатовая, павесіць яе няма праблемы. Калі стане ясна, што ўлады на гэта ня пойдуць, мы зробім кардонны макет, каб устанавіць там хаця б на дзень і ўскласьці кветкі».

На 24 сакавіка таксама заплянаванае ўрачыстае паседжаньне і канцэрт у адной з прэстыжных заляў Менску.

Аляксей Янукевіч, архіўнае фота

Сябра аргкамітэту, намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч паведаміў, што падрыхтоўка да юбілею не абмяжоўваецца Менскам. Ва ўсіх абласных цэнтрах створаныя камітэты сьвяткаваньня ўгодкаў, усе маюць свае пляны мерапрыемстваў: канцэрты, сустрэчы з гісторыкамі, масавыя гуляньні заплянаваныя ў Горадні і Берасьці, там падаюцца заяўкі. «Акцыя не павінна насіць канфрантацыйны характар. Мы настроеныя сьвяткаваць.

Разьлічваем, што і прадстаўнікі міжнароднай грамадзкасьці выступяць пасярэднікамі. Але спадзяёмся на пазытыў беларускіх уладаў», — заявіў Янукевіч.

Павал Севярынец, архіўнае фотаПавал Севярынец расказаў пра кантакты з уладамі, выказаў расчараваньне, што пакуль няма адказаў на заяўкі:

«Мы дамагаліся сустрэчы з мэрам Менску Шорцам, пакуль бяз выніку. Пазаўчора я хадзіў зь Вінярскім туды, адказалі, што ня прыме, што адказ будзе пісьмовы. Было 4 спробы. Мы канстатуем, шть пакуль няма жаданьня з намі размаўляць».

Заяўка на правядзенне акцыі была пададзеная ў Мінгарвыканкам 25 студзеня. Яе падпісалі прадстаўнікі 13 партый і арганізацый, якія ўваходзяць у аргкамітэт па правядзенні акцыі (Партыя БНФ, аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», Аб’яднаная грамадзянская партыя, рух «За Свабоду», рух салідарнасці «Разам», Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), аргкамітэт па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), аргкамітэт партыі «Беларускі рух», ініцыятыва «Дзея», прафсаюз РЭП, рух «За незалежнасць і дзяржаўнасць», кампанія «Еўрапейская Беларусь»).

Заяўнікі хочуць правесці 25 сакавіка не толькі традыцыйную дэманстрацыю і мітынг, але і канцэрт у цэнтры горада.

«Пры падачы заяўкі мы прасілі сустрэцца з намі для яе абмеркавання, але безвынікова, — распавёў Севярынец. — Прадстаўнік аргкамітэта, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў праводзіў тэлефонныя перамовы з усімі даступнымі чыноўнікамі, каб сустрэча адбылася, — гэта таксама не прывяло да выніку».

2 лютага ў гарвыканкам быў накіраваны пісьмовы зварот з просьбай арганізаваць сустрэчу са старшынёй выканкама Андрэя Шорца, а 6 лютага прадстаўнікі аргкамітэта асабіста прыйшлі запісацца да яго на прыём, які павінен быў адбыцца на наступны дзень.
«Адказ быў такі: ваша заяўка знаходзіцца ў Мінгарвыканкаме, на яе будзе дадзены пісьмовы адказ. З нагоды запісу на прыём сказалі, што не змогуць гэтага зрабіць, бо ўжо сфарміраваны парадак яго правядзення», — паведаміў Севярынец. «Таму мы канстатуем, што на гэты момант жадання размаўляць пра акцыю 25 сакавіка, па меншай меры ў Мінгарвыканкама, пакуль няма», — дадаў ён.

Севярынец паведаміў пра пачатак акцыі «Сэлфі незалежнасьці», якая будзе ісьці з 3 лютага да 25 сакавіка.

Паводле яго, аргкамітэт не разглядае магчымасьці сьвяткаваньня на плошчы Бангалор.

 

 

Травень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.