Партыя БНФ » Сойм Партыі БНФ: “Спыніць рэпрэсіі супраць беларускай моладзі!”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сойм Партыі БНФ: “Спыніць рэпрэсіі супраць беларускай моладзі!”

Дададзена 10.02.2018 11:35:41 | 748 праглядаў

Заява Сойму Партыі БНФ
Спыніць рэпрэсіі супраць беларускай моладзі!

Прынятая Соймам Партыі БНФ 10 лютага 2018 году

На мінулым тыдні з Інстытута журналістыкі БДУ была адлічаная старшыня Моладзі БНФ, сябра Сойму Партыі БНФ Ганна Пахолка. Фармальнай падставай для адлічэньня сталі тры нездавальняючыя адзнакі на іспытах. Аднак да гэтай сэсіі Ганна ніколі ня мела падобных праблемаў у вучобе, здавала ўсе іспыты пасьпяхова. Праблемы з вучобай у яе ўзніклі толькі пасля абраньня кіраўніком Моладзі БНФ.

Гэта ўжо трэці выпадак, калі з Белдзяржунівэрсітэту адлічваюць лідэра маладзёвага крыла БНФ. Папярэднік Ганны на пасадзе старшыні МБНФ – Юрый Лукашэвіч – быў адлічаны з БДУ ў 2017, па відавочных паліычных матывах. У 2008 годзе быў выключаны з Белдзяржуніверсітэта яшчэ адзін кіраўнік “Моладзі БНФ” на той час —Франак Вячорка.
З увагі на ўсе гэтыя акалічнасmці, мы ўпэўненыя, што рашэньне пра выключэньне Ганны Пахолкі з БДУ ёсьць палітычна матываваным.

Мы рашуча асуджаем чарговы факт непрыхаваных палітычных рэпрэсіяў супраць актыўнай беларускай моладзі, што прагне свабоды для сябе ды свайго народу. Мы канстатуем, што такія паняцьці, як акадэмічныя свабоды, прафэсыяналізм, сумленнасьць, патрыятызм ды нацыянальныя інтарэсы застаюцца пустымі гукамі для кіраўніцтва БДУ ды Міністэрства адукацыі. Будучыня Беларусі знаходзіцца пад вялікай пагрозай, пакуль існуе цяперашняя сыстэма адукацыі, якая асноўнымі мэтамі мае ўціск чалавечай асобы ды навязваньне навучэнцам ды студэнтам таталітарнага камуністычнага сьветапогляду.

Мы патрабуем адстаўкі Міністра адукацыі Карпенкі як выразна неадпаведнага сваёй пасадзе.

Мы патрабуем аднаўленьня Ганны Пахолкі ў БДУ ды спыненьня практыкі палітычнага ціску на студэнтаў.

Мы выказваем падтрымку Ганне Пахолцы, Моладзі БНФ ды ўсёй беларускай моладзі, якая супрацьстаіць цемрашальству ды ўціску цяперашняй адукацыйнай ды палітычнай сыстэмы й працуе дзеля найхутчэйшага вяртаньня Беларусі ў шэраг вольных эўрапейскіх нацыяў.

–>

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.