Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў падаў скаргу на дзеяньні акруговай выбарчай камісіі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў падаў скаргу на дзеяньні акруговай выбарчай камісіі

Дададзена 12.02.2018 1:18:15 | 636 праглядаў

Акруговая выбарчая камісія, якая вырабляла інфармацыйныя ўлёткі пра кандыдатаў у дэпутаты Магілёўскага абласнога савету па Шклоўскай гарадской акрузе № 54, не ўказала частку біяграфічных звестак пра кандыдата ў дэпутаты Рыгора Кастусёва.

кастусёў 5У прыватнасці, як паведаміў БелаПАН  кандыдат, ва ўлётцы не было інфармацыі аб тым, што ён з’яўляецца старшынёй Партыі БНФ і што ён пражывае на тэрыторыі выбарчай акругі ў горадзе Шклове.

Паводле слоў Кастусёва, свае біяграфічныя дадзеныя ў электронным і пісьмовым выглядзе ён перадаў у акруговую выбарчую камісію на наступны дзень пасля сваёй рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Магілёўскага абласнога савета па Шклоўскай гарадской выбарчай акрузе №54.

„Заўваг па аб’ёме і змесце інфармацыі не было, прынялі дакументы. Але калі я паглядзеў улёткі, з іх былі выкінутыя звесткі пра месца жыхарства, тое, што я з’яўляюся аўтарам шэрагу публікацый, што з’яўляюся старшынём Партыі БНФ, — сказаў палітык. — Усё гэта важныя пункты. Пры гэтым у іншых кандыдатаў напісана нават, што „яны актыўна працуюць у інтэрнэце, каб наладзіць сувязі паміж насельніцтвам і ўладай” і да т.п.”.

Выключэнне некаторых пунктаў біяграфіі, лічыць Кастусёў, зроблена для таго, каб „прынізіць яго статус як кандыдата, паказаць яго неперспектыўнасць”. 8—9 лютага Кастусёў падаў скаргі ў Шклоўскую акруговую камісію, у Магілёўскую абласную камісію, а таксама па электроннай пошце — у Цэнтрвыбаркам і Генеральную пракуратуру.

Паводле кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.