Партыя БНФ » Гародня: гарвыканкам не будзе сьвяткаваць стагодзьдзе БНР
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Гародня: гарвыканкам не будзе сьвяткаваць стагодзьдзе БНР

Дададзена 13.02.2018 10:11:11 | 440 праглядаў

Гарадзенскія ўлады адмовіліся ўваходзіць у аргкамітэт, створаны апазыцыйнымі партыямі і грамадзкімі арганізацыямі, каб сумесна адзначыць 100-годзьдзе Беларускай Народнай Рэспублікі.

У адказе на зварот аргкамітэту па сьвяткаваньні 100-годзьдзя БНР гарадзенскі гарвыканкам паведамляе, што ў горадзе на афіцыйным узроўні «разглядаецца мажлівасьць правядзеньня навукова-дасьледчай канфэрэнцыі, выстаў літаратуры ў бібліятэках горада і шэраг іншых мерапрыемстваў, прысьвечаных гэтай даце».

Адказ дадзены за подпісам намесніцы старшыні гарвыканкаму Зоі Кулешы. Характэрна, што ў адказе гаворыцца не пра 25 сакавіка, а пра 25-га…красавіка.

 Горадзенскі аргкамітэт па сьвяткаваньні 100 год БНР

Горадзенскі аргкамітэт па сьвяткаваньні 100 год БНР

Сябры аргкамітэту па сьвяткаваньні 100-годзьдзя БНР у звароце да гарадзенскіх уладаў прапанавалі папярэднюю праграму ўрачыстасьцяў — правядзеньне сьвяточнага мітынгу, шэсьця, канцэртаў, — якую хацелі б сумесна абмеркаваць.

Але чыноўнікі адказалі, што арганізацыя мітынгаў і шэсьцяў у цэнтры гораду мясцовымі органамі ўлады адбываецца толькі падчас адзначэньня дзяржаўных сьвятаў, а, маўляў, 100-я ўгодкі БНР не ўваходзяць у гэты сьпіс. А таму «вашу прапанову аб далучэньні да створанага аргкамітэта прадстаўнікоў гарвыканкама лічым немэтазгоднай».

Адказ дадзены за подпісам намесніцы старшыні гарвыканкаму Зоі Кулешы. Характэрна, што ў адказе гаворыцца не пра 25 сакавіка, а пра 25-га…красавіка.

Вадзім Саранчукоў

Вадзім Саранчукоў

Камэнтуючы Радыё Свабода адказ уладаў на прапанову аргкамітэту, кіраўнік Горадзенскай арганізацыі БНФ Вадзім Саранчукоў сказаў, што яны імкнуліся зрабіць усё дзеля таго, каб не прыватызаваць агульнанацыянальнае сьвята і зрабіць яго максымальна шырокім і даступным для ўсіх.

«На жаль, гарадзкая адміністрацыя ня бачыць мэтазгоднасьці ў супрацоўніцтве з грамадзянскай супольнасьцю Горадні. Гэта факт, падпісаны намесьнікам старшыні гарвыканкаму», — кажа старшыня Гарадзенскай арганізацыі БНФ, намесьнік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў.

У склад Горадзенскага аргкамітэту ўваходзяць 14 арганізацый, сярод якіх апазыцыйныя палітычныя партыі і грамадзкія арганізацыі. Яшчэ ў студзені яны падпісалі сумесны зварот да горадзенскіх уладаў, у якім прапанавалі сумесна адзначыць 100-я ўгодкі БНР. Абгрунтавалі гістарычнае значэньне БНР для сучаснай Беларусі, асобна падкрэсьліўшы, што значная частка гісторыі БНР зьвязаная з Горадняй.

У звароце таксама гаварылася, што «супольнае адзначэньне гэтай даты дасьць магчымасьць наладзіць дыялёг і ўзаемадзеяньне прадстаўнікоў грамадзкасьці, самакіраваньня і адміністрацыі Горадні».

Прадстаўнікі гарадзенскага аргкамітэта па святкаванні юбілея БНР збіраюцца адсвяткаваць яго цэлым шэрагам мерапрыемстваў. Адным з іх будзе святочная акадэмія, якую будзе ладзіць Таварыства беларускай мовы разам з Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Пра будучую імпрэзу кажа кіраўнік ТБМ па Гарадзеншчыне Вітаўт Парфёненка:

– Усіх гарадзенцаў, усіх людзей, якія лічаць сябе беларусамі з вялікай літары, запрашаем 23 сакавіка на 18.30 па адрасе вул. Будзёнага, 48 А на ўрачыстую імпрэзу, прысвечаную 100-годдзю БНР. Прадугледжана акадэмія, дзе будуць выступаць навукоўцы, якія раскажуць пра месца БНР у нашай гісторыі. Таксама будуць гучаць патрыятычныя песьні, гарадзенскія літаратары прачытаюць свае вершы і вершы беларускіх класікаў.

Цягам бліжэйшых дзён гарадзенскі аргкамітэт, што складаецца з прадстаўнікоў 14 розных партый і грамадскіх арганізацый прыме рашэнне, ці падаваць заяўку на правядзенне ў горадзе мітынга, прысвечанага 100-годдзю БНР.

adkaz-bnr-2018

Кастрычнік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.