Партыя БНФ » Паведамляюць назіральнікі: У Мінскім хоспісе прагаласуюць за паўдня і дадуць справаздачу начальству?
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Паведамляюць назіральнікі: У Мінскім хоспісе прагаласуюць за паўдня і дадуць справаздачу начальству?

Дададзена 14.02.2018 12:18:46 | 154 праглядаў

Факт выкарыстання адміністратыўнага рэсурсу и прымусу да галасавання зафіксаваў 13 лютага на тэрыторыі Трактаразаводскай выбарчай акругі №57 намесьнік старшыні Партыі БНФ Юрась Лукашэвіч.

Выніковая палітычная ацэнка ўмоваў правядзеньня парлямэнцкіх выбараў 2012 году“Прыходзіць на выбарчы участак жанчына з хоспісу (Партызанскі раён Мінска), што знаходзіцца на выбарчай акрузе і пакідае заяўку, каб прыйшлі да хоспіса са скрынямі. Быццам бы ўсё добра, нічога не парушаюць, а пасля кажа: дык, калі вы дакладна прыйдзеце, бо мне ж трэба перад камітэтам аховы здароўя адсправаздачыцца да 12 гадзін дня, што ўсе прагаласавалі. У мяне два пытанні: які д… увогуле просіць адсправаздачыцца за галасаванне ў хоспісе!? І з якога часу камітэт аховы здароўя займаецца выбарамі?” – задаецца пытаннямі Лукашэвіч у сацыяльных сетках.

Юрась Лукашэвіч з’яўляецца кароткатэрміновым назіральнікам на адным з участкаў для галасавання Трактаразаводской выбарчай акругі №57. Ён таксама піша аб тым, што за 1-ю гадзіну датэрміновага галасавання ўчастак наведалі 5 чалавек.

Згодна з выбарчым заканадаўствам,  галасаванне па месцы знаходжання выбаршчыка дазволена толькі непасрэдна ў дзень выбараў. Пры датэрміновым галасаванні, бюлютэнь запаўняецца толькі ў памяшканні ўчастковай камісіі і апускаецца ў асобную апячатаную скрыню для галасавання выбаршчыкаў.

Паводле кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары.

Люты 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.