Партыя БНФ » У выбарчых спісах кандыдатаў па Воршы назіральнікі знайшлі цікавы факт
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У выбарчых спісах кандыдатаў па Воршы назіральнікі знайшлі цікавы факт

Дададзена 14.02.2018 9:29:09 | 139 праглядаў

У выбарчых спісах кандыдатаў у дэпутаты па Воршы незалежныя назіральнікі знайшлі цікавы факт. Адразу некалькі кандыдатаў вылучаюцца ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.

Ворша сьцяг сцяг оршаЯк вынікае з сайту арганізацыі, яна цалкам падтрымлівае палітыку Аляксандра Лукашэнкі, а паралельна з гэтым супрацоўнічае з пракрамлёўскімі сіламі.

Прадстаўнікі гэтай малавядомай партыі балатуюцца па аршанскіх акругах упершыню, прычым усе яны — супрацоўнікі аддзелу культуры Воршы.

Пра гэтую з’яву карэспандэнт Радыё Рацыя паразмаўляў з назіральнікам і сябрам Сойму Партыі БНФ Ігарам Казмерчаком:

— Гэта адзіная партыя ў Беларусі, якая рэальна кіруецца з Масквы. Большасць усіх кіраўнікоў знаходзяцца якраз у Маскве, у Расеі. Дзіўная справа, што ў Воршы пяць кандыдатаў ад гэтай партыі, хоць яшчэ год таму пра гэтую партыю не чулі і не ведалі. А тут раптам з’яўляецца пяць кандыдатаў і ўсе яны — работнікі культуры – сказаў Ігар Казмерчак.

Цалкам гутарку слухайце на сайце Беларускага Радыё Рацыя 

Люты 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.