Партыя БНФ » Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў: Датэрміновае галасаваньне робіцца, каб стварыць магчымасьці для фальсіфікацыяў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў: Датэрміновае галасаваньне робіцца, каб стварыць магчымасьці для фальсіфікацыяў

Дададзена 14.02.2018 9:50:33 | 928 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў мяркуе, што ўлады ніколі не адмовяцца ад такой нормы, як датэрміновае галасаванне.

13 лютага пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах у мясцовыя саветы. Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына прагназуе, што раней часу могуць прагаласаваць да 32 адсоткаў выбаршчыкаў.

KastusiouРыгор Кастусёў: Улады ніколі не адмовяцца ад гэтай нормы, хаця сама практыка досыць заганная. Але, на мой погляд, усё робіцца дзеля таго, каб у камісіях мець магчымасць для фальсіфікацый. І калі ўжо зараз паставілі задачу, каб датэрмінова прагаласавала трэць выбарцаў, то, паверце, такую лічбу на выхадзе і ўбачым. Хаця ў рэальнасці карціна можа быць зусім іншай. Улады заўсёды кажуць, што падчас той ці іншай выбарчай кампаніі прагаласавала звычайна каля трэці выбарцаў. Тут усё стабільна, нічога не змяняецца. Калі даецца зверху такая ўстаноўка, то ў рэгіёнах служакі са штаноў выскачаць, але неабходны вынік дадуць.

Радыё Рацыя: Улады спасылаюцца, што вопыт датэрміновага галасавання маецца і ў іншых краінах.

Рыгор Кастусёў: Гэты вопыт нармальны, калі ў краіне праводзяцца выбары па празрыстых цывілізаваных правілах, а не так, як у нас, калі ўлада лічыць галасы так, як захоча. Ва ўчастковыя камісіі гэтым разам шмат уключылі прадстаўнікоў апазіцыі? Адкрыта лічаць кожны бюлетэнь? Не дачакаецеся! Датэрміновае галасаванне – гэта “цёмны конік”, бо некалькі дзён скрыні з лістамі для галасавання знаходзяцца ў руках тых жа праўладных чыноўнікаў. Нават у савецкія часы галасаванне адбывалася ў асноўны дзень і нічога – усе спраўляліся. Але, відаць, сёння камусьці такая практыка вельмі патрэбна, калі за яе моцна трымаюцца.
Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Ліпень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.