Партыя БНФ » Назіральнікі у Менску: рэкорднае несупадзенне па яўцы са звесткамі камісій
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Назіральнікі у Менску: рэкорднае несупадзенне па яўцы са звесткамі камісій

Дададзена 14.02.2018 1:09:28 | 202 праглядаў

13 лютага назіральнікі кампаніі “Права выбару-2018” прыступілі да назірання за ходам галасавання на 154 выбарчых участках. Агулам у першы дзень датэрміновага галасавання на выбарчых участках працавала 308 назіральнікаў. Імі было пададзена ва ўчастковыя камісіі 144 прапановы аб правядзенні адкрытага і галоснага падліку галасоў.

права выбару67За дзень да галасавання не здолелі прайсці акрэдытацыю толькі два назіральнікі на Фандокаўскай акрузе, выбарчага ўчатка №1 у Бабруйску. Па іх інфармацыі выбарчы ўчастак за 24 хвіліны да закрыцця быў зачынены. Са словаў вартаўніка члены камісіі паехалі ў выканкам.

Агулам за першы дзень датэрміновага галасавання назіральнікі “Права выбару-2018” падрыхтавалі і падалі 8 скаргаў.

Найбольш распаўсюджанымі парушэннямі былі: неналежнае захаванне скрыні для галасавання пад час абедзенага перапынку. Памяшканне, дзе захоўвалася скрыня для галасавання, не апячатвалася (Напрыклад: г.Мінск, Старавіленская акруга №41, участкі №28 і №34).

На Мінскай гарадской Карбышаўскай акрузе №50 (участак №30) назіральнікі сталі сведкамі таго, як пад час абедзеннага перапынку ў памяшканне, дзе знаходзіліся скрыні для галасавання, міліцыянт Макараў пашкодзіў пломбу апячатанага памяшкання і ўвайшоў унутр. Свае дзеянні ён патлумачыў службовай неабходнасцю, каб праверыць надзейнасць захавання скрынь для галасавання і знаходзіўся ўнутры памяшкання да 15:50.

На некаторых выбарчых участках члены ўчастковых выбарчых камісій адмовілі назіральнікам у прадастаўленні інфармацыі аб колькасці выбаршчыкаў (Напрыклад: г.Мінск, Трактаразаводская акруга №57, участкі №28, №33 і №35; Слонімская раённая акруга №14, участак №11).

Найбольшае разыходжанне ў яўцы выбаршчыкаў было зафіксавана ў Мінску на ўчастку №27 Карбышаўскай выбарчай акругі №50. Там па звестках назіральнікаў прагаласавала ўсяго 9 чалавек, аднак па пратаколу камісіі – 123. Звесткі адрозніваюцца амаль у 14 разоў. На ўчастку №28 гэтай жа акругі па звестках назіральнікаў прагаласавала 17 чалавек, а па афіцыйнай інфармацыі – 58. Звесткі адрозніваюцца больш чым у 3 разы.

У Мінскай гарадской акадэмічнай акруге №48 па звестках назіральнікаў у першы дзень датэрміновага галасавання прагаласавалі 688 чалавек, аднак па афіцыйных звестках – 861.

Падобная сітуацыя зафіксаваная і ў рэгіёнах. Так, на Мастоўскай раённай выбарчай акрузе №7 па звестках назіральнікаў у першы дзень галасавання прагаласавала 23 чалавекі, а па афіцыйных звестках – 63.

Нацыянальны каардынатар кампаніі назірання “Права выбару-2018” Алесь Сілкоў адзначае, што пры арганізацыі выбараў любых узроўняў заўсёды ёсць парушэнні:

- Гэтыя парушэнні звязаныя ў бальшыні выпадкаў з недастатковай падрыхтоўкай членаў участковых выбарчых камісій, якія вельмі часта трактуюць закон па-свойму. Аднак, ужо ёсць сігналы не толькі парушэнняў, аднак і фальсіфікацый. Я кажу пра завышаную яўку на выбарчых участках. Калі яе пачынаюць завышаць і яна разыходзіцца са звесткамі назіральнікаў у некалькі разоў, то гэта ўжо першыя званочкі фальсіфікацый выбарчага працэсу. Мы сочыць за гэтымі разыходжаннямі вельмі пільна, а нашы назіральнікі дастаюць узгаданыя БТ і АНТ шаблоны скаргаў і запаўняюць іх.

Паводле інфармацыі Цэнтрвыбаркама у першы дзень галасавання прагаласавала 4,44% выбаршчыкаў.

Нагадаем, што ў кампанію назірання “Права выбару-2018” уваходзяць восем арганізацый: Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская Хрысціянская дэмакратыя,  Беларуская партыя “Зялёныя”, Партыя БНФ, аргкамітэт па стварэнні Партыі Свабоды і прагрэса, Рух “За свабоду” і незалежны прафсаюз Рыдыёэлектроннай прамысловасці. У асноўны дзень галасання па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў кампанія плануе выставіць 640 назіральнікаў на 320 выбарчых участках.

 

Паводле кампаніі “Права выбару-2018

Люты 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.