Партыя БНФ » Праграма кандыдата ў Гарадзенскі гарсавет Вадзіма Саранчукова
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Праграма кандыдата ў Гарадзенскі гарсавет Вадзіма Саранчукова

Дададзена 17.02.2018 3:23:23 | 789 праглядаў

Вадзім Саранчукоў, кандыдат у дэпутаты Гродзенскага гарадскога Савета па Захараўскай выбарчай акрузе №14 ад Партыі БНФ, апублікаваў сваю перадвыбарчую праграму на гарадзенскім гарадскім блогу S13.

Юрыст, спецыяліст па спадчыннаму праву, эксперт у галіне рэгіянальнага развіцця, рамеснік, разам з жонкай выхоўваем трох сыноў, беларускі нацыяналіст, старшыня Гарадзенскай арганізацыі Партыі БНФ.

саранчукоў 46Вітаю, шаноўная аўдыторыя S13!

Я выдатна разумею, што не ўсе, хто чытае зараз гэты тэкст пражываюць, як я, на тэрыторыі маёй акругі, на тэрыторыі якой усяго 8284 выбарцы. Большасць з Вас не з’яўляецца маімі выбаршчыкамі, больш таго, ні хто не можа гарантаваць, што ўсе мы сапраўдныя выбаршчыкі! Пры фармаванні выбарчых камісій нашыя прадстаўнікі па нейкім збегу абставін у іх склад не папалі… Назіральнікі на ўчастках ужо зараз фіксуюць стройныя чацьверкі вайскоўцаў ВЧ5522 унутраных войскаў, і студэнтаў інтэрната на Пралетарскай, 16. Назіральнікі, ужо заразатрымліваюць у камісіях адказы, што падлік бюлетэняў будзе адбывацца згодна з рэкамендацыямі Цэнтральнай камісіі, а значыць ніводны назіральнік ці сябра камісіі не зможа, паклаўшы руку на сэрца сказаць, што ен бачыў усе бюлетэні і можа з чыстым сумленнем падпісаць выніковы пратакол.

Кантраляваць Вашае волевыяўленне не магчыма. Кропка. Тады навошта ўсё гэта?

Мяне заўсёды прыемна цешылі праграмы кандыдатаў на мясцовых выбарах. Я зраблю, я дам, я даб’юся… У краіне з кансалідаваным бюджэтам, у сістэме, дзе гэты бюджэт на рэгіянальным узроўні распрацоўваецца аблвыканкамам, дзе дэпутаты практычна не ўплываюць на працэс збору і размеркавання грошаў (за выключэннем некаторых мясцовых падаткаў і збораў) даваць такія абяцанні занадта самаўпэўнена. Асабліва, не азнаёміўшыся папярэдне з функцыямі, абавязкамі і магчымасцямі, якія дае мясцоваму дэпутату беларускае заканадаўства.

Рамонт дваравых праездаў – не задача дэпутата. Прыборка смецця – не задача дэпутата!

Функцыя і абавязак прадстаўнічай улады – кантроль за арганізацыяй жыцця ў горадзе, забеспячэнне прававых умоваў для функцыянавання профільных прадпрыемстваў, дарожнікаў, камунальнікаў. Задача дэпутата – быць рупарам для жыхароў!

Дэпутат павінен падымацца на абарону жыхароў кавртала Шчорса-Пралетарская, у якіх забіраюць садок для дзяцей, а замест яго прапаноўваюць змены ў генплан і чарговы шматпавярховік.

Дэпутат мае права і павінен супрацьстаяць увядзенню чарговых і пазачарговых пабораў, на кшталт мінулагодніх “дармаедскіх” (от слова ж).
Але гэта пакуль не ў нашай з вамі Беларусі.

Безвыходнасць? НЕ! У Беларусі каля 6500 выбарчых участкаў, давайце паставім сабе задачу, на бліжэйшую кампанію закрыць назіральнікамі іх усе! Тады кожны зможа без сораму распавядаць дзецям, што ён рабіў для Бацькаўшчыны! Давайце не сыпаць кпінамі, калі нехта пачынае адстойваць свае правы, а арганізоўвацца і дамагацца належнага. І тады сапраўды не будзе наша хата з краю!

Быць індывідуалістам – вельмі натуральна, але хіба надыйшоў ужо час збірацца гуртам. Хутка вясна, і ўсё ў нас атрымаецца.

Гэта мая праграма на выбары 2018.

З павагай, Вадзім Саранчукоў.
Жыве Беларусь!

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.