Партыя БНФ » У Смаргоні кандыдату-прызначэнцу ад уладаў вынесьлі папярэджаньне за незаконныя ўлёткі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Смаргоні кандыдату-прызначэнцу ад уладаў вынесьлі папярэджаньне за незаконныя ўлёткі

Дададзена 18.02.2018 12:03:23 | 487 праглядаў

Смаргонская раённая выбарчая камісія на сваім паседжанні вынесла папярэджанне кандыдату ў дэпутаты Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандру Нікадону.

Прычынай для гэтага стаў распаўсюд ананімных інфармацыйных улётак, што з’яўляецца парушэннем арт.45 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Ён балатуецца па адзінай ў раёне альтэрнатыўнай Будаўнічай выбарчай акрузе №15 – усе астатнія выбарчыя акругі ў горадзе безальтэрнатыўныя. Нікадон працуе начальнікам Смаргонскага занальнага вузла электрасувязі Гродзенскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белтэлекам» і жыве ў Ашмянах.

Ягоны канкурэнт па выбарчай акрузе  – сябра Сойму Партыі БНФ, жыхар Смаргоні Алесь Дзергачоў, паведамляе кампанія  “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Пікеты кандыдата ад Партыі БНФ Алеся Дзергачова праходзяць у Смаргоні пад нацыянальным бел-чырвона-белым сьцягам і красамоўным споклічам: “Вярнуць народу выбары!”

37677b2bb1c0c2dd7f86c6475ca79506

27545321_767459713460333_2963836482759387092_n

 

Студзень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.