Партыя БНФ » Сябра ўчастковай камісіі ў Берасьці падала скаргу на дзеяньні старшыні камісіі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябра ўчастковай камісіі ў Берасьці падала скаргу на дзеяньні старшыні камісіі

Дададзена 18.02.2018 2:51:26 | 674 праглядаў

У Берасьці на дзеяньні ўчастковых выбарчых камісіяў скардзяцца не толькі назіральнікі і выбаршчыкі, але нават і самі сябры камісіяў.

Так, 18 лютага ў Берасьці сябра ўчастковай выбарчай камісіі ўчастка №15 ад Партыі БНФ Юлія Валынчук падала ў пракуратуру і ў вышэйстаячую гарадзкую камісію скаргу на дзеяньні старшыні гэтай ўчастковай камісіі Ганны Валынец.

Падставай для скаргі сталі дзеяньні старшыні камісіі па ўтойваньні сьпісаў выбаршчыкаў: насуперак патрабаваньням часткі 6 артыкула 37 Выбарчага кодэкса, старшыня камісіі не дала сябры камісіі ад апазыцыйнай партыі магчымасьці азнаёміцца са спісамі выбаршчыкаў.

“Дзеяньні старшыні камісіі Валынец Ганны Пятроўны груба парушаюць выбарчы кодэкс, парушаюць мае правы як сябры выбарчай камісіі, гарантаваныя часткай 6 артыкула 37 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, перашкаджаюць мне выконваць мае абавязкі як сябры камісіі” – гаворыцца ў скарзе.

Варта азначыць, што ўчастак №15 месціцца на тэрыторыі акругі №2 па выбарах у Берасьцейскі гарадзкі савет, дзе балятуецца ў дэпутаты гарсавета старшыня Берасьцейскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Шыманскі.

Аўтарка скаргі просіць Берасьцейскую гарадзкую камісію і паркуратуру даць прававую ацэнку дзеянням старшыні камісіі, прыняць захады да ліквідацыі ў парушэнняў заканадаўства, а таксама накіраваць ў Адміністрацыю Ленінскага раёна горада Берасьця, як у орган, які сфармаваў склад камісіі, прадстаўленьне аб недастатковай кампэтэнтнасці старшыні камісіі Валынец Ганны  мэтай выключэньня магчымасьці яе ўдзелу ў працы выбарчых камісій у будучыні. Сябра камісіі таксама патрабуе забяспечыць ёй доступ і магчымасьць азнаёміцца ​​са сьпісам выбаршчыкаў.

skarga_uch_15

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.