Партыя БНФ » Пікеты з Пагоняй і нацыянальным сьцягам – да стагодзьдзя БНР
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Пікеты з Пагоняй і нацыянальным сьцягам – да стагодзьдзя БНР

Дададзена 19.02.2018 12:11:24 | 316 праглядаў

Палітык Алесь Лагвінец ладзіць у Менску і рэгіёнах пікеты на фоне пляката, прысвечанага 100-годдзю БНР.

Напярэдадні выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў у госьці ў Шклоў да старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, які балатуецца ў Магілёўскі аблсавет па шклоўскай выбарчай акрузе №54, завітала каманда аб’яднаньня “Дзея” на чале з Алесям Лагвінцом – і зладзіла ў горадзе вось такі пікет з нагоды слаўнага стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

Пікет у Александрыі. Тут і далей фота Алеся Лагвінца

Палітолаг і адзін з заснавальнікаў руху «Дзея» Алесь Лагвінец разам з аднадумцамі ладзіць перадвыбарчыя пікеты на фоне плаката, прысвечанага 100-годдзю БНР. Такім чынам, наведнікі пікетаў могуць дадаткова даведацца пра гісторыю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Днямі такі пікет можна было пабачыць побач з універсамам «Цэнтральны» на праспекце Незалежнасці ў Мінску. Як сцвярджаюць аўтары ідэі, плакат з выявай «Пагоні» пеатварыўся ў сапраўдную фотазону.

У Шклове

Нядаўна пікетоўцы наведалі Слуцк, Бабруйск, а ў выхадныя дні прыехалі ў Шклоў, наведаўшы на колькі гадзін Александрыю.

— Людзі рэагуюць нейтальна, варожасці ніхто не выказвае, — падзяліўся ўражаннямі з «Салідарнасцю» ад наведвання прэзідэнцкай радзімы Алесь Лагвінец. Сёння ў Александрыі святкавалі Масленіцу, таму гледачоў у іхняга пікету было шмат: «Пэўна, уся вёска ўбачыла».

Бабруйск

— У малых гарадах людзі запалоханыя. Чым бяднейшае месца, тым гэты страх больш. Хоць бы начальства не даведалася, што на пікет прыйшоў, — расказаў Лагвінец. Па яго словах, улады выдзелілі пад правядзенне пікетаў малалюдныя месцы.

Фотазона каля «Цэнтральнага» ў Мінску

Паводле інтэрнэт-газэты “Салідарнасьць

Травень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.