Партыя БНФ » У Слоніме з пяці дэмакратаў у дэпутаты нікога не прапусцілі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Слоніме з пяці дэмакратаў у дэпутаты нікога не прапусцілі

Дададзена 20.02.2018 10:30:14 | 568 праглядаў

Прадстаўнікоў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, сябраў Партыі БНФ Віктара Марчыка, Паўла Севасцьяна, Міхаіла Сашко, Дзмітрыя Пятруціка і сябру БХД Алеся Масюка ў дэпутаты Слонімскага раённага Савета дэпутатаў не прапусцілі.

слонімПры поўнай маніпуляцыі выбарчым працэсам у дэпутаты прайшлі тыя, хто быў прызначаны мясцовай вертыкаллю.

У дзень выбараў самым “стратэгічным” для райвыканкамаўскіх работнікаў была СШ № 8 Слоніма, дзе знаходзіліся два выбарчыя ўчасткі. Менавіта там балатаваліся Алесь Масюк (БХД) і Віктар Марчык (БНФ). А падчас выбараў прысутнічалі намеснік старшыні Слонімскага райвыканкама, супрацоўнікі ідэалагічнага аддзела райвыканкама і іншыя асобы, якія пастаянна “кантралявалі” ход выбараў і падлік галасоў.

Падчас падліку галасоў выбараў назіральнікаў і кандыдатаў у дэпутаты не падпусцілі і блізка да месца падліку галасоў, а потым чальцы камісіі не маглі доўга разабрацца ў падліку галасоў і падвесці неабходныя для іх вынікі.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Чэрвень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.