Партыя БНФ » Выбары ў Бярозаўцы: Падлік галасоў непразрысты, яўка не адпавядае рэчаіснасці
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Выбары ў Бярозаўцы: Падлік галасоў непразрысты, яўка не адпавядае рэчаіснасці

Дададзена 20.02.2018 11:38:02 | 603 праглядаў

Выбары ў Савет дэпутатаў горада Бярозаўка Лідскага раёна прайшлі непразрыста, без допуску назіральнікаў да кантролю за падлікам галасоў, з забаронай выкарыстоўваць аўдыё- і відэазапіс для фіксаціі парушэнняў.

Акрамя таго, на двух участках, дзе вялося назіранне кампаніяй “Права выбару”, былі зафіксаваныя прыпіскі як у датэрміновым галасаванні, так і ў галасаванні непасрэдна ў дзень выбараў. Агулам на двух участках было прыпісана каля 1200 галасоў.

Пра асноўныя парушэнні расказвае назіральнік Андрэй Ашурак.

– Па нашых падліках, колькасць выбаршчыкаў на нашым участку адрозніваецца на 632 чалавекі. Без малога – пяхотны батальён. Мы яго не заўважылі! Растлумачце мне як. Выбіралі не дворнікаў, ад якіх, дарэчы, залежыць чысціня нашых вуліц. Выбіралі ўладу, з якой нам жыць і якая будзе кіраваць намі чатыры гады. Мы не мелі магчымасці сачыць за падлікам галасоў, знаходзіцца побач са сталамі. Сябры камісіі нешта лічылі, штосьці на паперках пісалі. Некаму перадавалі. Поўная таямніца як галасавання, так і падліку галасоў.

У Бярозаўскі гарадскі савет дэпутатаў на 18 мандатаў вылучаліся 20 кандыдатаў. Сярод іх – два сябра Партыі БНФ: Сяргей Пантус і Вітольд Ашурак. Па выніках, якія прадставілі выбарчыя камісіі, Сяргея Пантуса абышоў кіраўнік мясцовай ЖКГ, а Вітольда Ашурка – начальніца змены са шклозавода “Нёман”.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Чэрвень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.