Партыя БНФ » Газэта “Новы Час” піша пра сабакаў, якіх гадуюць дзеячы апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Газэта “Новы Час” піша пра сабакаў, якіх гадуюць дзеячы апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці

Дададзена 21.02.2018 12:17:28 | 721 праглядаў

“Нямецкія аўчаркі Арыя і Найк, такса Фрыда, беспародны Бім ды ёрк Фрося. Пра сваіх улюбёнцаў распавялі прадстаўнікі беларускай апазіцыі. Як вядома, 16 лютага па Кітайскім календары пачаўся Год Сабакі. Абяцаюць, што ў гэты год знойдзецца рашэнне для ўсіх праблем, якія зацягнуліся. Што ж, пабачым…”

- журналісты газэты “Новы Час” Арцём Лява і Жанна Гембіцкая зрабілі рэпартаж пра сабакаў, якіх гадуюць апазыцыйныя палітыкі.

Бім любіць флэшкі і не выносіць нецвярозых

Беспародны Бім самы лепшы сабака для ўсёй сям’і Рыгора Кастусёва. Яго, зусім маленькага, год 8 таму падабрала на вуліцы старэйшая дачка Рыгора.

З тых часоў Бім прапісаўся ў лідара Партыі БНФ, пра што, як спадзяецца Кастусёў, не шкадуе. Пёс любіць усю сям’ю. Сумуе, калі дома каго-небудзь няма і вельмі радуецца, калі ўсе нарэшце збіраюцца разам.

Хаця, як прызнаецца Рыгор Кастусёў, найлепш Бім слухаецца менавіта яго. І любіць выходзіць на прагулку менавіта з гаспадаром. Сярод лепшых сяброў Біма ёсць і два каты, якія таксама жывуць у Кастусёвых. Бім заўсёды рады гасцям і гатовы прыняць любога добрага чалавека. Праўда, толькі цвярозага. На п’яных мужчын Бім пачынае рычаць, а можа нават і пабрахаць.

 

З Бімам ніколі не засумуеш і ніколі не будзеш самотным. “У першыя месяцы Бім вельмі любіў грызці прылады да кампутара (мадэм, флэшкі) і розныя драты (ад навушнікаў, зарадных для мабільнага, дрот да тэлефона). Знаходзіў магчымасць, як не дагледзіш, сцягнуць і пагрызці, сапсаваўшы такім чынам шмат чаго”, — кажа Рыгор Кастусёў.

Але Біму ўсё даруюць і вельмі ўдзячныя лёсу за такую сустрэчу. А Бім плаціць неверагоднай самаадданай любоўю.

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.