Партыя БНФ » Натальлі Ільініч не хапіла двух галасоў каб стаць дэпутатам
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Натальлі Ільініч не хапіла двух галасоў каб стаць дэпутатам

Дададзена 21.02.2018 12:39:40 | 584 праглядаў

Сябра Сойму Партыі БНФ Натальля Ільініч вылучалася кандыдатам у дэпутаты Блужскага сельскага савету Пухавіцкага раёну па Талькаўскай другой выбарчай акрузе №6.

Натальля Ільініч (4)Спадарыня Ільініч здабыла большасьць галасоў ў дзень галасаваньня на ўчастку і па месцы знаходжаньня выбаршчыкаў. Аднак, праз датэрміновае галасаваньне, якй адбывалася без прысутнасьці назіральнікаў, яна саступіла два галасы іншаму кандыдату.

13-18 лютага 2018 г.

Агульная колькасць выбаршчыкаў на ўчастку Колькасць прагаласаваўшых Датэрміновае галасаванне Колькасць прагаласаваўшых на даму Колькасць прагаласаваўшых у асноўны дзень на ўчастку
497 411 188 (39, 2%) 168 54

Па Талькаўскай другой акрузе №6 каля 125 выбаршчыкаў, балатавалася 3 кандыдаты.

Прозвішча кандыдата Датэрміновае галасаванне Па хатах На ўчастку ў асноўны дзень Вынік
1 Ільініч Наталля 14 8 11 33
2 Рымашэўскі 25 2 8 35
3 Шулякоўскі Віктар 22 4 3 29

 

Як бачна з табліцы, у асноўны дзень на ўчастку і па хатах больш у Ільініч, затое у папярэднім галасаванні нашмат больш у Рымашэўскага і Шулякоўскага.

Датэрміновае галасаванне – 188, гэта  39, 2%. Пры тым у аўторак, сераду, чацвер і пятніцу галасавалі па 24-25 чал. у дзень, а ў суботу аж 88 за дзень, 18, 38%. Гэта больш, чым нават у асноўны дзень – 54 чал.. Назіральніка незалежнага ў гэты дзень не было.

Мяркую, што менавіта ў суботу, 17 лютага, адбылася фальсіфікацыя выбараў шляхам укідвання 40-50 бюлетэняў за праўладных кандыдатаў Рымашэўскага і Шулякоўскага.

У асноўны ж дзень на ўчастку дзяжурылі 2 незалежных назіральнікі ад Права выбару – Гуськова Ірына і Казлова Марыя, якім ўдалося пракантраляваць выбары на ўчастку  18 лютага. А ў дні папярэдняга галасавання Васіль Валасюк з Мар’інай Горкі ўзяўся назіраць, прайшоў навучанне, пабыў на ўчастку ў аўторак 2 гадзіны, а ў сераду цэлы дзень. З чацвярга перастаў прыязджаць і адказваць на званкі, прыслаў СМС, што захварэў.  Дасюль яго тэлефон не адказвае.

Для мяне ў гэтых выніках ёсць добрая і  дрэнная навіны.  Добрае: лічбы асноўнага дня паказалі, што талькаўскія людзі прагаласавалі за мяне. Я  не была ўпэўнена ў гэтым да галасавання.

А сумнае ў тым, што сябры выбарчай камісіі  мае вучні, “харошыя дзяўчынкі і хлопчыкі”: з 8 чалавек 5 я вучыла. Магчыма, не ўсе яны ўдзельнічалі ў фальсіфікацыі. Старшыня камісіі – сакратар Блужскага сельсавета Яўгенія Пархомчык, таксама вучаніца Талькаўскай школы, — упершыню выконвае ролю старшыні , але падобна на тое, што выканала заданне начальства “бліскуча”. Незалежным назіральнікам яна адмовіла ў магчымасці паехаць па хатах назіраць на той падставе, што “месца ў машыне няма”, адхіліла прапанову аб адкрытым і галосным падліку галасоў. А ў час падліку  нам – назіральнікам і кандыдату —  было адмоўлена паглядзець нават стосы бюлетэняў бліжэй, да стала нас не падпусцілі.

Выснова: вельмі важна арганізаваць незалежнае назіранне. Мне не ўдалося гэта зрабіць у дні папярэдняга галасавання. Валасюк Васіль сам прапанаваў свае паслугі, а потым сышоў.

Наталля Ільініч

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.