Партыя БНФ » Алесь Дзергачоў здабыў падтрымку выбаршчыкаў і выявіў фальсіфікацыі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Алесь Дзергачоў здабыў падтрымку выбаршчыкаў і выявіў фальсіфікацыі

Дададзена 21.02.2018 12:20:01 | 537 праглядаў

У Смаргоні на адзінай альтэрнатыўнай выбарчай акрузе №15 па выбарах дэпутатаў раённага Савета балатаваўся сябра Сойму Партыі БНФ Алесь Дзергачоў. У выніку падліку галасоў ён атрымаў падтрымку 281 выбаршчыка (38%), а яго апанет Аляксандр Нікадон – 320 (43%).

Цікава, што галасаванне праходзіла на двух выбарчых участках. На выбарчым участку №10, дзе галасавала каля 20% выбаршчыкаў, агульная перамога была за Алесем Дзергачовым. На гэтым участку ён перамог таксама ў галасаванні па месцы знаходжання выбаршчыкаў і ў галасаванні на выбарчым участку ў дзень выбараў, нязначна прайграўшы ў папярэднім галасаванні. А вось на выбарчым участку №5, дзе галасавалі астатнія выбаршчыкі, ён быў цалкам «правалены» на папярэднім галасаванні (адставанне – 67 галасоў), хаця таксама перамог у галасаванні па месцы знаходжання выбаршчыкаў і ў галасаванні на выбарчым участку ў дзень выбараў. Перавагі ў пазначаных відах галасавання ў Алеся Дзергачова не хапіла, каб кампенсаваць адставанне на папярэднім галасаванні.

У выніку перавага  апанента склала ўсяго ў 39 галасоў.

Як паведамляе Алесь Дзергачоў, па ходу выбараў ён вырашыў праверыць, наколькі сумленна будуць лічыць бюлетэні на выбарчым участку №10. Таму пайшоў на датэрміновае галасаванне. Атрыманыя 2 выбарчыя бюлетэні па выбарах ў абласны і раённыя Савета не кінуў у выбарчую скрынку, а забраў сабе. Ну а замест бюлетэняў апусціў у выбарчую скрыню 2 паперкі з надпісамі на трасянцы «Ня хадзіця на выбары – усё раўно падмануць».  І што ўбачыў у выніковых пратаколах у раённы і абласны Савет? Усе 100% атрыманых выбаршчыкамі  бюлетэняў пазначаны прыняўшымі ўдзел у галасаванні як у абласны, так і раённы Саветы.

Як бачым, адсутнасць сумленнага падліку навідавоку.

На практыцы на выбарчы участак перад пачаткам галасавання перадаецца колькасць бюлетэняў,  на 50-100 перавышаючую колькасць выбаршчыкаў, якія мусяць галасаваць на участку. Але на  участку №10, дзе зафіксавана незвычайная падтрымка праўладнага кандыдата на папярэднім галасаванні, паводле выніковага пратакола выбарчая камісія перад выбарамі атрымала на 9 бюлетэняў меней, чым  колькасць выбаршчыкаў. Адкуль выбаршчыкі, якія «праглынулі» звышлімітныя 50-100 бюлетэняў? Як лічыць Алесь Дзергачоў, гэта вынік таго, што ўлады непасрэдна перад выбарамі «прыпісалі» да участка  «ліпавых» выбаршчыкаў, якія і забяспечылі патрэбны вынік папярэдняга галасавання – паведамляе рэгіянальны партал “Гарадзенская вясна“.

uliotkaperadvybarczajaztypahrafii0218

На здымку: першая старонка агітацыйнай улёткі Алеся Дзергачова

Варта адзначыць, што ў час агітацыйнай кампаніі канкрурэнт фронтаўскага кандыдата груба парушаў выбарчы кодэкс: на тэрыторыі акругі распаўсюджваліся ананімныя ўлёткі на карысьць Аляксандра Нікадона. Але выбарчая камісія не зьняла праўладнага кандыдата з выбараў, абмежаваўшыся папярэджаньнем. У выніку, кандыдат, які вёў кампанію з грубымі парушэньнямі закона, стаў дэпутатам.

Па выніках выбарчай кампаніі Алесь Дзергачоў падзяліўся ўражаньнямі і высновамі ў сацыяльных сетках:

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.