Партыя БНФ » Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў падсумаваў вынікі выбарчай кампаніі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў падсумаваў вынікі выбарчай кампаніі

Дададзена 21.02.2018 1:36:40 | 651 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў выказаў сваю ацэнку вынікаў мясцовых “выбараў” і падзякаваў кандыдатам і іншым актывістам партыі, якія прымалі ўдзел у палітычнай кампаніі.

Рыгор Кастусёў напісаў у сваім Фэйсбуку:

kastusiouВывучаючы вынікі “падліку галасоў”, што былі агучаныя выбарчымі камісіямі, мушу адзначыць важную акалічнасць. Паўсюль, дзе было належным чынам арганізаванае назіранне і дзе прастора для магчымых фальсіфікацыяў была абмежаваная сумнавядомым “датэрміновым галасаваньнем” – кандыдаты ад БНФ здабывалі большасць у асноўны дзень галасавання. Я вельмі усцешаны той народнай падтрымкай выбаршчыкаў, якую здолілі здабыць Зьміцер Шыманскі, Натальля Ільініч, Алесь Дзергачоў, Ільля Дабратвор ды іншыя фронтаўскія кандыдаты.  Пры ўсіх незаконных маніпуляцыях і падмане, пры ўсіх накрутках у часе датэрміновага галсавання, камісіі не могуць іх пазбавіць галоўнага: сотні людзей падтрымалі гэтых фронтаўскіх кандыдатаў, а ў іх асобе падтрымку атрымала нацыянальна-дэмакратычная альтэрнатыва таму рэжыму, які кіруе цяпер у Беларусі.

Гэтая людзкая падтрымка – вялікі вынік гэтай кампаніі. Нашыя кандыдаты засьведчылі: пазыцыя Партыі БНФ мае вялікую папулярнасць ў грамадзтве. І гэта азначае, што тая палітычная лінія, якую мы праводзім – яна слушная і пэрспэктыўная. Перакананы, што ва ўмовах разгрому незалежнай сацыялогіі і фактычнай немагчымасці арымаць вартыя даверу дадзеныя сацыялагічных апытанняў, засведчаная на выбарчых участках дадзеныя ёсць безомўным аргументам на нашую карысць. Пры любых свабодных выбарах БНФ будзе перамагаць – нягледзячы на сучасныя неспрыяльныя ўмовы для апазыцыі.

Безумоўна, падман і фальсіфікацыі на гэтых мясцовых выбарах набылі нечуваны характар. Я, як старшыня партыі, падаў скаргу аб непрызнаньні выбараў – у першую чаргу каб засведчыць нязгоду з гэтай выбарчай машынай, запраграмаванай на скажэнне вынікаў народнага волевыяўлення. Пры гэтым я разумею, чаму большасць нашых кандыдатаў, нават тых хто мае відавочныя сведчанні парушэнняў, не падаюць такія скаргі: разглядаць іх у гэтай сыстэме будуць тыя ж асобы, якія стварылі гэтую сыстэму. Не для гэтага мы ішлі ў гэтую палітычную кампанію.

Я хачу сказаць словы падзякі тым смелым людзям, якія былі кандыдатамі ад БНФ на гэтых выбарах: “Насамрэч гэтыя вынікі выдатныя, і яны сведчаць пра тое, што вы карыстаецеся вялікай падтрымкай у мясцовай супольнасьці. Нават пры ўсіх фальсіфікацыях і парушэннях зламысьнікі не здольныя ў вас гэтай падтрымкі адабраць – і гэта сапраўды вельмі важна, і гэта вельмі добрая матывацыя для ўсіх нас. Дзякуй вам, Мікола Чарнавус, Зьміцер Шыманскі, Аляксей Гаўруцікаў, Вадзім Саранчукоў, Натальля Ільініч, Аляксандр Ільінец, Хрыстафор Жэляпаў, Уладзімер Сіманковіч, Павал Севасьцян, Ільля Дабратвор, Мікіта Краснакуцкі, Вітольд Ашурак, Віктар Марчык, Зьміцер Пятруцік, Алесь Дзергачоў, Сяргей Пантус, Валер Мінец, Сяргей Трафімчык, Юрась Меляшкевіч, дзякуй усім вашым камандам, давераным асобам, сябрам ініцыятыўных групаў ды назіральнікам.”

Жыве Беларусь!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.