Партыя БНФ » Лідэр БНФ Рыгор Кастусёў пракамэнтаваў Радыё Свабода вынікі мясцовых выбараў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Лідэр БНФ Рыгор Кастусёў пракамэнтаваў Радыё Свабода вынікі мясцовых выбараў

Дададзена 21.02.2018 1:49:03 | 666 праглядаў

У камэнтары Радыё Свабода старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў даў сваю ацэнку вынікам выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў дэпутатаў XXVIII скліканьня.

кастусёў 22«Такога, як гэтым разам, раней яшчэ не назіраў. Прывяду красамоўны прыклад па адным з участкаў Шклоўскай гарадзкой выбарчай акругі, дзе я вылучаўся дэпутатам Магілёўскага абласнога савету. Дык вось, у асноўны дзень галасаваньня прыйшло аж 3 чалавекі! Явачны сьпіс пры гэтым перавышаў 200 выбарнікаў. Аднак па выніках галасаваньня яўка на гэтым участку атрымалася 98%! Уяўляеце? Апроч таго, зьявілася шклоўскае ноўхаў — датэрміновае выязное галасаваньне. Такога таксама яшчэ не было.

Такім чынам, беларуская ўлада праверыла гатовасьць камісіяў на пэрспэктыву, прайшла, так бы мовіць, практычная трэніроўка. Асноўная падрыхтоўка вядзецца да 2020 году, калі будуць прэзыдэнцкая і парлямэнцкая кампаніі. З чым уладу можна павіншаваць — гатовасьць 100-працэнтная. З такой мабілізацыяй „посьпех“ будзе гарантаваны».

Паводле Радыё Свабода

Чэрвень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.