Партыя БНФ » Лідэрка Моладзі БНФ Ганна Смілевіч заявіла пра намер аднаўляцца ў БДУ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Лідэрка Моладзі БНФ Ганна Смілевіч заявіла пра намер аднаўляцца ў БДУ

Дададзена 22.02.2018 12:01:43 | 517 праглядаў

Лідэрка Моладзі БНФ Ганна Смілевіч, якую не так даўно адлічылі з БДУ, распавяла, што праз год збіраецца аднавіць вучобу ва ўніверсітэце.

Ганна СмілевічГанна Смілевіч: Як кажуць, не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло. Пасля адлічэння з факультэта журналістыкі БДУ з’явілася больш часу на грамадскую працу, таму зараз засяродзілася на працы ў Моладзі БНФ і ў партыі.

Радыё Рацыя: Вы ўжо забралі дакументы ва ўніверсітэце?

Ганна Смілевіч: Так, афіцыйна адлічылі мяне напачатку гэтага месяца. Шчыра кажучы, з тымі выкладчыкамі, якія паставілі мне адмоўныя ацэнкі, пасля гэтага не размаўляла, а вось з аднагрупнікамі захаваліся добрыя стасункі. Яны не рады майму адлічэнню, і кажуць, што ва ўніверсітэце гэтую тэму выкладчыкі імкнуцца больш не ўздымаць.

Радыё Рацыя: Якія зараз планы ў арганізацыі, якую вы ўзначальваеце?

Ганна Смілевіч: Шмат праектаў. Сёння, напрыклад, у Дзень роднай мовы, будзем збіраць подпісы за стварэнне ў краіне беларускамоўнага ўніверсітэта, пастаянна ладзім розныя мерапрыемствы на сядзібе БНФ – з кінапраглядамі, сустрэчамі.

Радыё Рацыя: Ці будзе працягваць вучобу ў будучым?

Ганна Смілевіч: Абавязкова, хаця яшчэ не вызначылася, дзе менавіта. Найперш, безумоўна, паспрабую аднавіцца праз год на факультэце журналістыкі БДУ, гэта дазваляецца. Іншая справа, што мой папярэднік на пасадзе “Моладзі БНФ” Юрась Лукашэвіч, якога ў свой час таксама адлічылі з БДУ, так і не змог аднавіцца на вучобе. Магчыма, і мне не дазволяць гэта зрабіць. Тады буду шукаць іншыя варыянты.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Снежань 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.