Партыя БНФ » Ці будуць ў Гомелі расьцяжкі да стагодзьдзя БНР?
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Ці будуць ў Гомелі расьцяжкі да стагодзьдзя БНР?

Дададзена 22.02.2018 1:18:17 | 535 праглядаў

Гомельскі аблвыканкам даслаў адказ на прапанову гомельскіх арганізацыяў БНФ пра ўпрыгожваньне Гомеля і іншых гарадоў вобласьці сьвяточнымі расьцяжкамі і плякатамі з нагоды стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

Лагатып БНР100У адказе чыноўнікі пішуць, што прапанова патрыётаў аб адзначэньні даты 25 сакавіка “прынятая да ведама” і адзначаюць, што “дата абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублiкi не з’яўляецца дзяржаўным святам, якія вызначаныя паводле указу, і не прадугледжвае маштабных мерапрыемстваў.

Зварот Гомельскай абласной і Гомельскай гарадзкой арганізацыяў Партыі БНФ быў накіраваны ўладам па рашэньні гарадзкога аргкамітэту па адзначэньні юбілею БНР, які створаны з удзелам шырокага кола дэмакратычных арганізацыяў Гомельшчыны.

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў пракамэнтаваў прэс-службе Партыі БНФ адказ гомельскіх уладаў:

-          Адказ двухсэнсоўны – яго можна тлумачыць і так, і гэтак. Бачна, што мясцовыя ўлады не ў стане схапіць афіцыйную ідэалагічную лінію ў гэтым пытаньні: з аднаго боку, дзяржаўныя газэты і ўнівэрсітэты ладзяць круглыя сталы і канфэрэнцыі з нагоды юбілею БНР, з іншага боку – выразнай ідэалагічнай адмашкі вертыкаль не атрымала. Калі ў Менску з’явяцца сьвяточныя ўпрыгоджваньні ці расьцяжкі да стагодзьдзя БНР – хутка яны зьявяцца і ў Гомелі, і ў іншых гарадах.

Аргкамітэты па адзначэньні стагодзьдзя БНР паўсталі ва ўсіх абласных цэнтрах, ды ў некаторых іншых гарадах, напрыклад, у Слоніме, у Лідзе. Гэтыя рэгіянальныя аргкамітэты, таксама як і нацыянальны аргкамітэт на чале з акадэмікам Гарцэкім, абралі шлях дыялогу з уладамі, намагаючыся давесьці да іх важнасьць слаўнага юбілею беларускай незалежнасьці для ўсіх беларусаў, незалежна ад іх палітычных перакананьняў

Але мы бачым, што ў рэгіёнах улады ставяцца да прапановаў аб дыялёгу з перасьцярогай. Гэты адказ Гомельскага аблвыканкама, таксама як і раней атрыманы адказ Гарадзенскага гарвыканкама, сьведчаць: пакуль не будзе дасягнута канструктыўнай дамоўленасьці адносна правядзеньня сьвяточнага мерапрыемства ў Менску, мясцовыя ўлады ўстрымаюцца ад таго каб далучыцца да сьвяткаваньняў. Нажаль, гэта сьведчыць пра несамастойнасьць мясцовых уладаў у Беларусі,

- сказаў намесьнік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Студзень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.