Партыя БНФ » Старшыня Партыі БНФ атрымаў адказ ад Цэнтральнай камісіі па выбарах на сваю скаргу аб непрызнаньні выбараў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня Партыі БНФ атрымаў адказ ад Цэнтральнай камісіі па выбарах на сваю скаргу аб непрызнаньні выбараў

Дададзена 26.02.2018 11:19:00 | 490 праглядаў

Cтаршыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў атрымаў па пошце два адказы на зварот у цэнтральную выбарчую камісію аб непрызнанні вынікаў выбараў па Шклоўскай гарадской выбарчай акрузе №54.

Кастусёў 684Скарга была пададзеная Рыгорам Кастусёвым у сувязі з выкрытымі незалежнымі назіральнікамі парушэннямі, дапушчанымі ўчастковай і акруговай камісіяй.

— У дзень галасавання на адным з участкаў прагаласавала толькі тры чалавекі: з іх адзін сябра камісіі і два чалавек прыйшлі з тых вёсак, што замацаваныя за гэтым участкам. Але па выніку падліку галасоў прагаласаваўшых, увечары у асноўны дзень галасавання, выявілася, што на ўчастку прагаласавала 98% ад зарэгістраваных тут. 

- гаворыць старшыня Партыі БНФ.

Зварот аб парушэннях у ЦВК Рыгор Кастусёў перадаў асабіста на імя Лідзіі Ярмошынай. Тая адказала, што зварот накіраваны для разгляду ў Шклоўскую акруговую гарадскую выбарчую камісію.

Пры праверцы пратаколаў участковых камісій аб выніках галасавання па акрузе, памылак і неадпаведнасцей не ўсталявана, гаворыцца ў выніках пасяджэння па скарзе Кастусёва.

Як адзначае старшыня Партыі БНФ, такім чынам улады прадэманстравалі, што дэпутаты былі абраныя загадзя, а выбарчым камісіям заставалася гэтыя спісы дэпутатаў толькі зацвердзіць.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Верасень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.