Партыя БНФ » Пададзеная новая заяўка на мітынг-канцэрт у дзень Сьвята Незалежнасьці 25 сакавіка
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Пададзеная новая заяўка на мітынг-канцэрт у дзень Сьвята Незалежнасьці 25 сакавіка

Дададзена 28.02.2018 10:10:33 | 500 праглядаў

28 лютага Менгарвыканкам адмовіў заяўнікам мітынгу і дэманстрацыі 25 сакавіка. Аднак у той жа дзень пяць арганізацыяў (Грамадзкае аб’яднаньне БНФ “Адраджэньне”, АГП, Рух “За свабоду”, БСДП “Грамада” і ўстанова “Амарока”) падалі новую заяўку, якая ўтрымлівае кампрамісную прапанову – правядзеньне 25 сакавіка мітынгу і канцэрту каля Опэрнага тэатру ў Менску з колькасьцю ўдзельнікаў да 25 тысяч чалавек.

Першасная заяўка на правядзенне дэманстрацыі і мітынгу з колькасьцю ўдзельнікаў да тысячы чалавек, якую падавалі прадстаўнікі 13 апазіцыйных арганізацый, была адхіленая ўладамі. Аднак пры гэтым нефармальна чыноўнікі паведамілі, што гатовыя будуць ухваліць заяўку на правядзеньне мітынгу з канцэртам ў іншым месцы – у скверы Янкі Купалы ці на пляцоўцы каля Опэрнага тэатру. Адказ яны абяцалі даць апэратыўна, напачатку наступнага тыдня, не чакаючы скрайняга тэрміну за пяць дзён да акцыі.

Улічваючы, што на падрыхтоўку годнага мерапрыемства з удзелам музычных зорак застаецца вельмі мала часу і ёсьць патрэба дзейнічаць як найхутчэй, а ў аргкамітэце па адзначэньні стагодзьдзя БНР не атрымалася дасягнуць агульнай згоды, прадстаўнікі буйнейшых дэмакратычных аб’яднаньняў у той жа дзень падалі новую заяўку, якая прадугледжвае правядзеньне 25 сакавіка мітынгу і сьвяточнага канцэрту на пляцоўцы каля опэрнага тэатру. Таксама ўладам прапанавана дазволіць шэсьце ад скверу Янкі Купалы да месца правядзеньня мітынгу.

DXIkxKeWAAEm-MT

Падчас прэс-канферэнцыі, якая прайшла сёння ў офісе Руху «За свабоду», заяўнікі распавялі, што падалі новую заяўку ад пяці арганізацыяў: БНФ «Адраджэньне», руху «За свабоду», Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і інфармацыйна-асветніцкай установы Amaroka.

Яны просяць улады дазволіць збор удзельнікаў каля Вялікага тэатру Беларусі ў Менску 25 сакавіка ад 13 да 14 гадзінаў, а таксама правядзенне мітынгу і канцэрту ад 14 да 19 гадзінаў. Арганізатары разлічваюць, што ў мерапрыемстве возьме ўдзел да 25 тысяч чалавек.

Мэта масавага мерапрыемства — «публічнае адзначэнне і святкаванне грамадзянамі 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі Трэцяй устаўной граматай БНР пад лозунгам „Свята Незалежнасці“», сказана ў заяўцы.

0r0Vz_dPhEA«Мерапрыемства скіраванае на нацыянальную кансалідацыю вакол каштоўнасцяў дзяржаўнага суверэнітэту, развіцця ды ўмацавання беларускай нацыі, на прыцягненне ўвагі беларускага грамадства і міжнароднай супольнасці да спадчыны БНР, да неабходнасці нацыянальнага адзінства дзеля абароны незалежнасці Беларусі», — адзначылі аўтары зварота.

Арганізатары звярнуліся да ўладаў з просьбай бяплатна прадставіць паслугі па забеспячэнню грамадскага парадку і бяспекі ў часе дэманстрацыі і мітынгу, а таксама забеспячэнне медычнага абслугоўвання і ўпарадкавання тэрыторыі.

Да заяўкі арганізатары прыклалі дадатковы ліст, у якім просяць Менгарвыканкам разгледзець магчымасць дазволу шэсця ад скверу імя Янкі Купалы да Вялікага тэатру Беларусі, каб зняць магчымую напружанасць часткі грамадства.

Прадстаўнікі Мінгарвыканкама паведамілі, што на дазволеным мерапрыемстве не будзе забараняцца выкарыстанне нацыянальнай сімволікі. Можа быць абмежаванне толькі для банераў і расцяжак, якія нясуць інфармацыю, не датычную да свята.

Улады паабяцалі адказаць на пачатку наступнага тыдня.

Арганізатары таксама зьвярнуліся да грамадзкасьці з заклікам падтрымаць краўд-кампанію, усе сабраныя сродкі пойдуць на арганізацыю дазволеных мерапрыемстваў: https://www.talaka.org/bnr100

Асноўныя вынікі сёняшніх перамоваў падсумаваў у сабе ў Фэйсбуку арт-мэнэджэр, прадстаўнік установы “Амарока” Павал Белавус:

Відэастрым з прэс-канфэрэнцыі арганізацыяў-заўнікаў акцыі на Дзень Волі вёў Рух “За Свабоду”:

Дарэчы, пляцоўка каля Опэрнага тэатру – знакавае месца ў гісторыі адзначэньня Дня Волі – менавіта тут прайшла сьвяточная акцыя ў 1996 годзе, якая была першым актам славутай Менскай Вясны-1996. У акцыі тады прынялі ўдзел да 40 тысяч чалавек, а арганізацыйны камітэт мітынгу ўзначальваў Васіль Быкаў.

 

 

 

Кастрычнік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.