Партыя БНФ » Партыя БНФ наведала Чарнобыльскую зону на Магілёўшчыне
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Партыя БНФ наведала Чарнобыльскую зону на Магілёўшчыне

Дададзена 24.04.2010 12:00:00 | 1,268 праглядаў

24 красавіка сябры Партыі БНФ зладзілі вандроўку праз шашу Чэрыкаў – Касьцюковічы, уздоўж якой раней знаходзіліся вёскі, што былі зруйнаваныя ў 90-я гады з-за вялікага ўзроўню радыяцыі. У паездцы бралі ўдзел старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, яго намесьнік Рыгор Кастусёў, сябры Сойму з Магілёўскай вобласьці Зьміцер Салаўёў, Віталь Макаранка, іншыя сябры Партыі БНФ зь Менску […]

На месцы вёскі Вепрын

24 красавіка сябры Партыі БНФ зладзілі вандроўку праз шашу Чэрыкаў – Касьцюковічы, уздоўж якой раней знаходзіліся вёскі, што былі зруйнаваныя ў 90-я гады з-за вялікага ўзроўню радыяцыі.

У паездцы бралі ўдзел старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, яго намесьнік Рыгор Кастусёў, сябры Сойму з Магілёўскай вобласьці Зьміцер Салаўёў, Віталь Макаранка, іншыя сябры Партыі БНФ зь Менску і Магілёўскай вобласьці. Усяго ў імпрэзе ўзялі ўдзел каля 25 чалавек.

Фронтаўцы наведалі памятныя камяні, што стаяць на месцах, дзе раней былі вёскі Вепрын (колькасьць сямей 386, жыхароў 1028), Чудзяны (колькасьць сямей 137, жыхароў 323), Малінаўка (колькасьць сямей 146, жыхароў 364) і Новамалінаўка. Камяні на месцы былых вёсак сябры БНФ упрыгожылі бел-чырвона-белымі стужкамі, таксама запалілі лампады і паставілі кошыкі з кветкамі. Тэрыторыя каля камянёў была прыбраная і добраўпарадкаваная.

У горадзе Чэрыкаве дэлегацыя наведала мясцовага ліквідатара катастрофы на ЧАЭС.

Закінутае памяшканьне каля вёскі Малінаўка

Сустрэча зь мясцовай жыхаркай

На месцы вёскі Малінаўка

На месцы вёскі Чудзяны

Зона радыяцыйнага забруджаньня

Прыборка тэрыторыі вакол каменя

Рыгор Кастусёў каля каменя на месцы вёскі Вепрын

Аляксей Янукевіч каля каменя на месцы вёскі Вепрын

Аляксей Янукевіч каля каменя на месцы вёскі Вепрын-2

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Ліпень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.