Партыя БНФ » Сьвята – будзе! Атрыманы дазвол на акцыю 25 сакавіка ля менскай Опэры
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сьвята – будзе! Атрыманы дазвол на акцыю 25 сакавіка ля менскай Опэры

Дададзена 02.03.2018 4:18:47 | 378 праглядаў

2 сакавіка заяўнікі мітынгу і канцэрту з нагоды стагодзьдзя абвяшчэньня трэцяй устаўной граматы БНР атрымалі дазвол Менгарвыканкама на правядзеньне акцыі 25 сакавіка.

Пачатак мітынгу-канцэрту а 14-й гадзіне, збор ля Опэрнага тэатру — а 13-й. Завяршэньне плянуецца а 19-й гадзіне. Мерапрыемства пройдзе пад лёзунгам «Сьвята незалежнасьці».

Арганізатары вызваляюцца ад аплаты за паслугі медыкаў, міліцыі, прыборкі тэрыторыі.

Як раней казаў адзін з арганізатараў мерапрыемства, кіраўнік кампаніі #БНР100 і дырэктар Symbal.by Павал Белавус, на канцэрце дакладна зьбіраецца зграць Лявон Вольскі (або сам, або з «Крамбамбуляй»), вядуцца перамовы зь Сяргеем Міхалком, ёсьць папярэднія дамоўленасьці з гуртамі Dzieciuki, Krama і Neuro Dubel.

На канцэрце менскія гарадзкія ўлады абяцалі дазволіць выкарыстаньне нацыянальнай сымболікі, у тым ліку бел-чырвона-белых сьцягоў — намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч адзначае, што гэты пункт асобна абмяркоўваўся. Праход да канцэрту будзе абавязкова зладжаны празь міліцэйскія турнікеты з мэталашукальнікамі, на іншыя ўмовы гарадзкія ўлады не пагаджаліся.

Арганізатарамі акцыі высутапаюць пяць арганізацыяў – Грамадзкае аб’яднаньне БНФ “Адраджэньне”, грамадзкае аб’яднаньне “Рух “За Свабоду”, АГП, БСДП (Грамада) і асветніцкая ўстанова “Амарока”.

Грамадзкія ахвяраваньні на правядзеньне сьвята 25 сакавіка можна пералічаць праз краўдфандынгавую плятформу Талака: https://www.talaka.org/bnr100

28471575_10211082386071617_7345890157531065850_n

28685300_10211082396231871_7443074641934382238_n

Пачатак мітынгу-канцэрту а 14-й гадзіне, збор ля Опэрнага тэатру — а 13-й. Завяршэньне плянуецца а 19-й гадзіне. Мерапрыемства пройдзе пад лёзунгам «Сьвята незалежнасьці».

Ліпень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.