Партыя БНФ » Зянон Пазьняк падтрымаў правядзеньне свьяточнага канцэрта на Дзень Волі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Зянон Пазьняк падтрымаў правядзеньне свьяточнага канцэрта на Дзень Волі

Дададзена 04.03.2018 1:29:07 | 1,049 праглядаў

Старшыня Кансэрватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк заявіў, што яго партыя асьцярожна падыходзіць і да аднаго, і да другога бакоў спрэчкі вакол фармату сьвяткаваньня стагодзьдзя абвяшчэньня трэцяй статутнай граматы Беларускай Народнай Рэспублікі.

Таксама ў эфіры Беларускага Радыё Рацыя палітык катэгарычна выказаўся пра тых, хто плануе арганізаваць шэсце на 25 сакавіка:

Зянон Пазьняк— З аднаго боку я бачу, што тут так сказаць Масква ўсяго баіцца і сваю агентуру падштурхоўвае, каб тут рабілі б шэсці і ўсіх разбілі, разагналі. А з другога боку, тут ёсць ужо свае інтарэсы. Паколькі яны прынялі пазіцыю гарвыканкама аб свяце-канцэрце, гэта такая пазіцыя, якая сыходзіць са здаровага сэнсу. І калі гэта сапраўды будзе ім забяспечана, дык нармальна, і хай так і будзе. Бо ў прынцыпе, гэта і ёсць свята і трэба, каб людзі ведалі, што гэта такое, што гэта вялікая падзея, якой трэба радавацца і святкаваць.

Прыгадаем, што ў шэрагах аргкамітэту па святкаванні стагоддзя абвяшчэння БНР адбыўся разлад. Адныя, сярод якіх Мікалай Статкевіч, лічаць неабходным правесці шэсце вуліцамі Менску, аднак улады не далі на гэта дазволу. Іншыя, у тым ліку Зміцер Дашкевіч, падтрымліваюць прапанову арганізацыі святочнага канцэрту ў цэнтры горада. Адпаведная заяўка накіравана ўладам Менску, паводле неафіцыйнай пакуль інфармацыі, улады не супраць гэтага мерапрыемства.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Сакавік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Лют    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.