Партыя БНФ » Як падтрымаць сьвята 25 сакавіка: ахвяраваньні, запіс у валянтэры
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Як падтрымаць сьвята 25 сакавіка: ахвяраваньні, запіс у валянтэры

Дададзена 06.03.2018 6:56:48 | 513 праглядаў

Сьвята з нагоды стагодзьдзя абвяшчэньня трэцяй устаўной граматы Беларускай Народнай Рэспублікі адбудзецца 25 сакавіка каля менскай Опэры. Падрыхтоўка да сьвята стагодзьдзя беларускай дзяржаўнай незалежнасьці адбываецца за кошт грамадзкіх ахвяраваньняў і дзякуючы самаадданай працы валянтэраў.

На платформе “Талака” працягваецца грамадская кампанія па збору сродкаў на Дзень Волі. На гэты момант сабрана ўжо больш за 20 тысяч рублёў.  Менавіта 20 тысяч рублёў арганізатары святочнага канцэрту ля Опернага тэатра першапачаткова імкнуліся сабраць, каб годна адсвяткаваць 100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі. Аднак грамадства падтрымала ініцыятыву настолькі актыўна, што арганізатары вырашылі сабраць талакой больш — 35 тысяч рублёў.  На дадзены момант сабрана 62% ад неабходнай сумы.

Апроч “Талакі” ёсьць наступныя спосабы падтрымаць сьвяточны мітынг і канцэрт каля Опэрнага тэатра ды іншыя мерапрыемствы ў межах адзначэньня стагодзьдзя БНР:

на карту Visa 4177 5311 8019 4477, 08/19, Павел Белавус;
на paypal – vartarabic@gmail.com з адзнакай #БНР100;

яндекс-грошы з адзнакай #БНР100 па спасылцы http://bit.ly/2FPMjOI
на банкаўскую карту банка ЕС (рэквізіты дамо ў прыватных паведамленнях).
Bitcoin – 16ajA6iPMkh2FFn3YbG7AkgiNUkcKrn7Ru
Ether – 0x2d03C22A3e5A5d56Cf0243174B4650c2891e847D
Вялікі дзякуй усім ахвярадаўцам!

Для правядзеньня шматлікіх заплянаваных акцый і мерапрыемстваў, сьвяточнага канцэрту, распаўсюду прома-прадукцыі і распаўсюду інфармацыі ў інтэрнэце арганізатарам спатрэбіцца шмат валанцёраў.

Заяўку для запісу ў валянтэры па падрыхтоўцы акцыі 25 сакавіка ды іншых мерапрыемстваў у межах сьвятта можна запоўніць тут.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Травень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.