Партыя БНФ » У Берасьці пададзеная заяўка на вулічны фэст да стагодзьдзя БНР
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Берасьці пададзеная заяўка на вулічны фэст да стагодзьдзя БНР

Дададзена 06.03.2018 7:54:09 | 434 праглядаў

У Берасьці падалі заяўку на правядзеньне 25 сакавіка з нагоды стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі мітынгу і вулічнага фэсту ў цэнтры гораду з канцэртам, пляцоўкамі рамесьнікаў, майстар-клясамі і фатазонамі.

Лагатып БНР100Мітынг і вулічны фестываль у цэнтры Берасця з канцэртам, пляцоўкамі рамеснікаў, майстар-класамі і фотазонамі рыхтуе на 25 сакавіка грамадскасць Берасця. У арганізацыйны камітэт па яго правядзенні аб’ядналіся на сёння 16 суб’ектаў: структуры палітычных партый, грамадскія арганізацыі, валанцёрскія ініцыятывы і мясцовыя бізнэсоўцы. Кіраўнік абласной арганізацыі Партыі БНФ Дзмітрый Шыманскі ад імя аргкамітэта падаў сёння заяўку на правядзенне фестываля  ў Берасцейскі гарвыканкам.

Аргкамітэт плануе зрабіць мерапрыемства цікавай і запамінальнай падзеяй для берасцейцаў.

- Круглая дата, 100 год з дня абвяшчэння незалежнасці Беларусі настройвае на святочны лад. І мы рыхтуем сапраўднае свята – канцэрт, розыгрышы прызоў ад нашых партнёраў, знаёмства з беларускімі рамеснікамі і грамадскімі арганізацыямі, мора пазітыву і святочнай сімволікі, – паведаміў старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ Дзмітрый Шыманскі.

Як адзначыў адзін з сябраў аркамітэта, старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Маслоўскі, свята дае шанец на аб’яднанне грамадства вакол найважнейшых нацыянальных каштоўнасцяў – свабоды і незалежнасці:

- Мы запрашаем таксама прадстаўнікоў органаў улады далучыцца да арганізацыі фестываля, разам павіншаваць берасцейцаў з юбілеем падзеі, якая ўрэшце прывяла да стварэння дзяржавы, у якой мы жывем, – адзначыў Ігар Маслоўскі.

- Зараз арганізацыйны камітэт рыхтуе праграму мерапрыемства. Мы заклікаем усіх, хто лічыць гэты дзень святочным, далучацца да яго арганізацыі. Можна стаць валанцёрам і атрымаць досвед арганізацыйнай працы. Можна ахвяраваць невялікія сумы на выраб фестывальнай сімволікі. А калі вы ўладальнік беларускага бізнэса – можна прэзентаваць сваю фірму на адной з крэатыўных пляцовак фестываля. Усе арганізацыйныя дэталі ў бліжэйшыя дні мы будзем публікаваць у сацыяльных сетках з хэштэгам #БНР100, – дадаў Дзмітрый Шыманскі.

A8KOdMQFRR4

 

 

Сярод заяўнікаў фэсту ў Брэсце актывісты Партыі БНФ,  АГП, БСДП (Грамада) і грамадзкага аб’яднаньня “Рух “За Свабоду”.

Паводле прэс-службы арганізацыйнага камітэту святкавання 100-годдзя БНР у Брэсце

Верасень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.