Партыя БНФ » Гарадзенская абласная выбарчая камісія не задаволіла скаргу Алеся Дзергачова
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Гарадзенская абласная выбарчая камісія не задаволіла скаргу Алеся Дзергачова

Дададзена 07.03.2018 12:11:46 | 361 праглядаў

2 сакавіка адбылося пасяджэнне Гродзенскай абласной ТВК, на якім разглядалася скарга кандыдата ў дэпутаты Смаргонскага райсавета ад Партыі БНФ Алеся Дзергачова. На паседжанні прысутнічалі 11 членаў камісіі, назіральнікі ад БРСМ, Фонду міра, а таксама назіральнік ад Беларускага Хеельсінкскага Камітэту Раман Юргель.

Алесь ДзергачоўАлесь Дзергачоў балатаваўся ў дэпутаты  на адзінай альтэрнатыўнай выбарчай акрузе №15 ў Смаргонскі райсавет, аднак абраны ім не быў. Спадар Дзергачоў вырашыў абскардзіць рашэнне Смаргонскай раённай выбарчай камісіі адносна вынікаў выбараў у Смаргонскі райсавет. Былы кандыдат лічыць, што на ўчастках для галасавання завышалася яўка выбаршчыкаў і праходзіў непразрысты падлік галасоў, калі змест бюлетэняў не паказваўся назіральнікам, а асобны падлік галасоў па кожным бюлетэні на праводзіўся. І таму выбары павінны быць прызнаныя несапраўднымі.

У сваёй скарзе ён патрабаваў ад Гродзенскай абласной выбарчай камісіі правесці праверку, адмяніць рашэнне Смаргонскай аённай выбарчай камісіі, прызнаць выбары несапраўднымі і зрабіць пералік галасоў па акрузе.

Напярэдадні паседжання старшыня абласной выбарчай камісіі Уладзімір Хлябіч паведаміў Дзергачову, што той запрошаны на мерапрыемства 2 сакавіка, але былы кандыдат не прыехаў на разгляд сваей скаргі.

Падчас абмеркавання сітуацыі старшыня Хлябіч падкрэсліў, што на ўчастках для галасавання таксама знаходзіліся грамадзяне і назіральнікі, ад якіх ніякіх скаргаў, заяў аб парушэннях на працягу шасці дзен выбараў не паступала. Не паступала таксама і ніякіх заяў, асабістых меркаванняў ад членаў двух участковых выбарчых камісій, а пратаколы падліку галасоў усімі былі падпісаныя. Па меркаванні Хлябіча, гэта сведчыць аб тым, што ніякіх фальсіфікацый, парушэнняў Выбарчага кодэксу на выбарчых участках не было, а довады Дзергачова – надуманыя, суб’ектыўныя, а факты не пацверджаныя дакументальна.  Старшыня абласной камісіі рэзюмаваў, што не было падставаў для пераліку галасоў і што Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь не прадугледжвае паказ бюлетэняў назіральнікам.

Гарадзенская абласная выбарчая камісія прагаласавла адзінагалосна за тое, каб адмовіць у задавальненні скаргі Алеся Дергачова.

Паводле кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Верасень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.